МІНСК, 20 кас – Sputnik. Дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч заявіў, што стабільнасці Еўропы пагражаюць не Мінск і Масква, а яна сама.
На яго думку, кіраўніцтву Германіі, Польшчы, краін Балтыі, а таксама еўрапейскім кіраўнікам неабходна падуміаць і "паглядзець, куды коціцца Еўропа".
"Бо не Беларусь, не Расійская Федэрацыя пагражаюць Еўропе. Яны, па-мойму, самі сабе пагражаюць. Сёння яны мілітарызуюцца. Сёння ўсе іх грошы на шкоду сацыяльна-эканамічным праектам ідуць на патрэбы абароны", - сказаў Вальфовіч у інтэрв’ю тэлеканалу "Беларусь 1".
Ён растлумачыў, што гэтыя сродкі ідуць на набыццё новых узораў узбраення, ваеннай тэхнікі, розных боепрыпасаў, самалётаў, сучасных сродкаў паражэння і гэтак далей. Гэта ўсё, на думку дзяржсакратара Савета бяспекі, страшна.
Ён таксама зазначыў, што ў Еўропе ідзе "шалёнае павелічэнне колькасці ўзброеных сіл".
Разам з тым, паводле яго слоў, краіны Захаду пастаянную ажыццяўляюць разведку ў адносінах да Саюзнай дзяржавы, у сувязі з чым яны добра ведаюць, што пагрозы з боку Беларусі і РФ для іх адсутнічаюць.
"Сродкі разведкі заходніх краін практычна няспынна лятаюць уздоўж нашых меж – за суткі 15 самалётаў-разведчыкаў і беспілотных лятальных апаратаў ажыццяўлялі разведку ўздоўж мяжы Рэспублікі Беларусь. І так практычна кожныя суткі. Гэта значыць яны цудоўна бачаць, што сёння адбываецца на нашай тэрыторыі і бачаць, што мы не пагражаем заходнім дзяржавам ні ў якай меры", - дадаў Вальфовіч.
Кіраўнік Савета бяспекі таксама падкрэсліў, што планавыя ваенныя вучэнні і баявая падрыхтоўка, якія праходзяць на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, не ўяўляюць ніякай пагрозы для іншых дзяржаў.
У сувязі з гэтым Вальфовіч лічыць, што еўрапейскім лідарам трэба спыніцца і думаць над тым, як палепшыць жыццё свайго насельніцтва.
"Сёння то там, то тут у Еўропе ўспыхваюць мітынгі. Людзі пачынаюць узнімацца, людзі пачынаюць ненавідзець кіраўніцтва, таму што жыццё становіцца горшым. Людзі прывыклі ў Еўропе жыць добра, а ідзе ўсё на шкоду нармальнаму жыццю простых грамадзян еўрапейскіх", - падкрэсліў дзяржсакратар.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"