Фота

Лепшыя рэжысёрскія работы Мікіты Міхалкова – рэдкія фота з архіва

Знакаміты расійскі рэжысёр, уладальнік "Оскара" і "Залатога льва", адзначае сёння юбілей.
Sputnik
Sputnik Беларусь прапануе ўзгадаць знакавыя рэжысёрскія работы Мікіты Міхалкова: ад істэрна "Свой среди чужих, чужой среди своих" да "Утомленных солнцем".
У 1971 годзе Міхалкоў скончыў рэжысёрскі факультэт "Всесоюзного государственного института кинематографии" (майстэрня М.І. Рома). Да гэтага часу ён ужо быў вядомым акцёрам, за плячамі якога былі ролі ў фільмах "Я шагаю по Москве", "Перекличка", "Дворянское гнездо" і іншых.
1 / 21

У 1974 годзе 28-гадовы Міхалкоў зняў свой першы фільм "Свой среди чужих, чужой среди своих". Знакамітую музыку да стужкі напісаў Эдуард Арцем’еў – кампазітар амаль усіх фільмаў Міхалкова.

2 / 21

У гэтай стужцы ён прадугледзеў ролю і для сябе. Ролю верхавода банды Брылова – абаяльнага нягодніка – Міхалкоў стварыў па заходнім узоры італьянскіх вестэрнаў.

3 / 21

Другім фільмам маладога Міхалкова стала меладрама "Раба любви". Гэты фільм пачынаў здымаць Рустам Хамдамаў, але быў адхілены. Міхалкоў перарабіў сцэнарый "пад сябе".

4 / 21

Алена Салавей у ролі Вольгі Вазнясенскай у фільме "Раба любви", сюжэт якога натхнёны лёсам актрысы Веры Халоднай.

5 / 21

Фільм рэжысёра "Неоконченная пьеса для механического пианино" – гімн рускай інтэлігенцыі і адна з лепшых экранізацый Чэхава. Стужка выйшла ў міжнародны пракат і атрымала ўзнагароды некалькіх заходніх кінафестываляў, але найбольш яе палюбілі ў Італіі.

6 / 21

У 1979-м Мікіта Міхалкоў працаваў на здымках фільма "Несколько дней из жизни Обломова". Сюжэт фільма мае адрозненні ад сюжэту кнігі.

7 / 21

У стужцы "Несколько дней из жизни Обломова" паводле аповесці Івана Ганчарова галоўныя ролі сыгралі Юрый Багатыроў, Алена Салавей і Алег Табакоў.

8 / 21

Людміла Гурчанка і Станіслаў Любшын у фільме Міхалкова "Пять вечеров" паводле аднайменнай п’есы Аляксандра Валодзіна аб сустрэчы мужчыны і жанчыны пасля шматгадовай разлукі, выкліканай вайной.

9 / 21

Рэжысёр Мікіта Міхалкоў на здымках фільма "Родня", 1981 год.

10 / 21

Сцэнарый "Родни" напісаў Віктар Меражко спецыяльна для актрысы Ноны Мардзюковай.

11 / 21

Трагікамічная гісторыя пра вясковую жанчыну, якая прыехала ў горад наведаць дачку і ўнучку, стала адной з лепшых работ рэжысёра.

12 / 21

Рэжысёр Мікіта Міхалкоў на здымках савецка-італьянскага мастацкага фільма "Очи черные" паводле твораў Антона Чэхава ў 1987 годзе.

13 / 21

Выканаўцам галоўнай мужчынскай ролі ў гэтай стужцы стаў італьянскі акцёр Марчэла Мастраяні. Справа – выканаўца галоўнай жаночай ролі Алена Сафонава.

Мастраяні за гэтую ролю атрымаў прыз Канскага кінафестывалю і намінацыю на "Оскар".

14 / 21

"Урга — территория любви" – сумесны савецка-французскі кінафільм 1991 года рэжысёра Мікіты Міхалкова – стаў уладальнікам галоўнага прыза Венецыянскага кінафестывалю. Прытча распавядае гісторыю з жыцця маладой мангольскай пары, якая жыве ў стэпе Унутранай Манголіі.

15 / 21

Алег Меньшыкаў у фільме "Утомленные солнцем" (1994). Карціна расказвае пра пачатак масавых палітычных рэпрэсій у СССР.

Ролі камдыва Котава і яго дачкі ў фільме "Утомленные солнцем" Міхалкоў пісаў для сябе і дачкі Надзеі.

16 / 21

Расійска-французская стужка атрымала "Оскар" за "Лепшы фільм на замежнай мове" і другі прыз Канскага фестывалю. Міхалкоў не хаваў, што ехаў у Каны за галоўным прызам, таму перамога Квенціна Таранціна з "Крымінальным чытвом" яго моцна пакрыўдзіла.

Гісторыя "Утомленных солнцем" не скончылася з атрыманнем прэміі "Оскар" і прызнання гледачоў па абодва бакі акіяна. Мікіта Міхалкоў зняў яшчэ два працягі, аднак паўтарыць трыумф першай часткі не ўдалося.

17 / 21

У фільме "Сибирский цирюльник" (1998), дзе Мікіта Міхалкоў выканаў ролю Аляксандра III, рэжысёр адчувае настальгію па царскай Расіі.

Гэта самы дарагі расійскі фільм 90-х і першая спроба зрабіць сапраўдны вялікі блокбастар, пра што сведчыць слоган фільма "Ён рускі. Гэта шмат што тлумачыць".

Стужка была ўдастоена Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі.

18 / 21

У фільме "Сибирский цирюльник" сыгралі Джулія Орманд, Алег Меньшыкаў, Рычард Харыс, Аляксей Пятрэнка.

19 / 21

У 2007 годзе Мікіта Міхалкоў скончыў здымкі фільма "12" – рэмейк карціны Сідні Люмета "Дванаццаць разгневаных мужчын". Гэтая стужка была ўдастоена спецыяльнага прыза Венецыянскага фестывалю.

20 / 21

Пазней Міхалкоў паставіў спектакль паводле фільма "12" на сцэне Вялікага тэатра ў рамках творчага вечара да свайго 75-годдзя.

21 / 21

У тым жа годзе прайшоў паўторны паказ фільма "Сибирский цирюльник".

У 2018 годзе Міхалковым былі анансаваны здымкі фільма "Шоколадный револьвер", аднак яны неаднаразова пераносіліся. У 2020 годзе рэжысёр паведаміў, што сцэнарый фільма патрабуе перапрацоўкі ў сувязі з увядзеннем у дзеянне новых правіл Амерыканскай кінаакадэміі. Вытворчасць карціны адкладзена на нявызначаны тэрмін.

Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"