МІНСК, 27 кас – Sputnik. Беларусь і Расія адыгрываюць важнейшую ролю ў працэсах інтэграцыі на еўразійскай прасторы, заявіў журналістам дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД) Алег Макараў, адказваючы на пытанне карэспандэнта Sputnik.
"Мы маем, напэўна, найбольшы або найлепшы вопыт паспяховага ўзаемадзеяння", - упэўнен эксперт.
На яго думку, дынаміка, якая ёсць у саюзным будаўніцтве ў апошнія пяць гадоў – гэта відавочны сігнал і прыклад для аналітыкаў.
"Прыклад, які сапраўды можна для сябе браць, і ў забеспячэнні праў грамадзян узаемных, і ў жыцці без мяжы, і ў таварных патоках, і ў прамысловай кааперацыі, і ў турызме", - мяркуе кіраўнік БІСД.
Саюзная дзяржава, на яго думку, выклікае асаблівую цікавасць у партнёраў на еўразійскай прасторы.
У панядзелак у Мінску праходзіць міжнародная экспертная канферэнцыя "Еўразійская прастора развіцця ў архітэктуры шматпалярнасці". Яна папярэднічае ІІІ Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, якая пройдзе 28-29 кастрычніка.
Напярэдадні гэтай падзеі ў Мінску сабраліся вядучыя аналітыкі – яны абмяркуюць пытанні таго ж парадку дня, што і на вялікай канферэнцыі, але на ўзроўні экспертаў.
Такая экспертная дыпламатыя, на думку кіраўніка БІСД, вельмі важная. На канферэнцыі размаўляюць тыя, хто потым фарміруюць аналітычныя матэрыялы для асоб, якія прымаюць рашэнні: прэзідэнтаў, кіраўнікоў урадаў.
На канферэнцыю ў Мінск прыехалі эксперты з Расіі, Азербайджана, Венгрыі, Сербіі, Узбекістана, В’етнама, Малдовы і з іншых краін.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"