МІНСК, 19 ліс – Sputnik. Літва адкрывае раней запланаванага тэрміну два закрытыя пункты пропуску на мяжы з Беларуссю, такое рашэнне прыняў урад балтыйскай рэспублікі на пасяджэнні ў сераду.
"Змена сітуацыі на мяжы дазваляе нам прыняць рашэнне аб яе адкрыцці", - заявіў на пасяджэнні кіраўнік МУС Літвы Уладзіслаў Кандратовіч.
Пункты пропуску будуць адчынены з 20 лістапада.
Раней старшыня літоўскага парламенцкага камітэта па знешняй палітыцы Рэмігіюс Матузас паведаміў, што Вільнюс можа прыняць рашэнне па пагранічным рэжыме з Беларуссю 19 лістапада – пасля таго, як пройдзе сустрэча прадстаўнікоў дзвюх краін.
Напярэдадні прадстаўнікі пагранічных службаў дзвюх краін сустрэліся ў літоўскім пункце пропуску "Лаварышкес" (з беларускага боку – "Катлоўка) і абмеркавалі абстаноўку.
Закрыццё мяжы
У кастрычніку літоўскі бок у аднабаковым парадку прыняў рашэнне аб закрыцці двух астатніх пунктаў пропуску на мяжы – "Мядзінінкай" ("Каменны Лог") і "Шальчынінкай" ("Беняконі") – да 1 снежня гэтага года.
Беларусь у адказ абмежавала перасячэнне мяжы для фур з літоўскімі дзяржнумарамі. У выніку паблізу мяжы з Літвой сабралася больш за 1,1 тыс велікагрузных машын, у тым ліку кінутых ля праезнай часткі дарог.
Грузавікі ў выніку былі перамешчаны на спецыяльна абсталяваныя ахоўныя стаянкі, а вадзіцелям дадзена магчымасць вярнуцца ў сваю краіну.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"