Экіпаж Вязовіча выйграў ахутаную туманам баху "Великая степь"

Па выніках трохдзённай гонкі ўсе тры МАЗы апынуліся на подыуме завяршальнага этапу чэмпіянату Расіі па ралі-рэйдах.
Sputnik
МІНСК, 25 ліс – Sputnik. Экіпаж лідара "МАЗ-СПОРТаўто" Сяргея Вязовіча атрымаў перамогу ў выніковым заліку бахі "Великая степь".
Баха "Великая степь" прайшла з 21 па 25 лістапада ў Калмыкіі і стала завяршальным этапам чэмпіянату Расіі па ралі-рэйдах. Два апошнія дні бахі на трасе быў густы туман, адзін са стартаў нават быў адкладзены на некаторы час з-за ўмоў надвор’я.
Па выніках гонкі першыя тры месцы ў заліку грузавікоў занялі экіпажы "МАЗ-СПОРТаўто". Лідар заліку праехаў усю дыстанцыю гонкі – а гэта каля тысячы кіламетраў – за 7 гадзін 19 хвілін 18 секунд. Экіпаж Паўла Мурылёва саступіў лідару крыху больш за шэсць з паловай хвілін і стаў другім.
Трэцяе месца – у экіпажа Віталя Мурылёва, ён фінішаваў прыкладна ў сямі хвілінах ад лідара.
Кіраўнік "чырвоных зуброў" Сяргей Вязовіч раней назваў мэту каманды на гэтую гонку – заняць усе прызавыя месцы, чаго яшчэ не было ў гісторыі "стайні".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Авечкін абнавіў снайперскі рэкорд у НХЛ