МІНСК, 26 ліс – Sputnik. Сёння ў свеце адбываецца нямала канфліктаў, вопыт якіх можна выкарыстоўваць у будаўніцтве і развіцці беларускай арміі, заявіў журналістам начальнік Генштаба Узброеных сіл – першы намеснік міністра абароны Беларусі генерал-маёр Павел Муравейка, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Больш за тое, нашы Узброеныя сілы падышлі да чарговага этапу планавання свайго будаўніцтва і развіцця на бліжэйшую пяцігодку", - таксама адзначыў начальнік Генштаба.
Ён дадаў, што вопыт цяперашніх канфліктаў можна таксама выкарыстоўваць ва ўдасканаленні тэорыі і практыкі забеспячэння ваеннай бяспекі. На гэтай базе ёсць магчымасць развіваць ваеннае мастацтва або ўдасканальваць тыя ці іншыя элементы тэарэтычнай падрыхтоўкі будучых афіцэраў або дзеючых ваенных.
Паводле слоў генерала, матэрыялы і напрацоўкі, якія былі зроблены вучонымі на працягу гэтага і мінулага гадоў, будуць закладзены ў новы план будаўніцтва і развіцця арміі ў рамках асноўных прыярытэтных напрамкаў.
"Упэўнен, што тыя матэрыялы, якія сёння будуць прадстаўлены на ўсеагульнае абмеркаванне, будуць запатрабаваны і ў дзяржавах-удзельніцах АДКБ, СНД і ў нашых найбліжэйшых сяброў", - лічыць начальнік Генштаба.
Ён асобна падкрэсліў, што ў кантэксце нядаўняй нарады па навуцы ў прэзідэнта, вайскоўцы робяць упор на прыкладны характар навуковых матэрыялаў.
У Мінску 26-27 лістапада праходзіць VII Міжнародная ваенна-навуковая канферэнцыя. У ёй бяруць удзел прадстаўнікі структурных падраздзяленняў беларускіх Мінабароны і Генштаба, а таксама рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, ВНУ і іншых арганізацый. Прыехалі ў Мінск і прадстаўнікі навуковых арганізацый і ўзброеных сіл дзяржа-членаў ШАС, СНД і АДКБ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"