Памёр народны артыст РСФСР Усевалад Шылоўскі

Фільмаграфія расійскага акцёра налічвае каля 100 роляў у фільмах і серыялах.
Sputnik
МІНСК, 26 ліс – Sputnik. Народны артыст РСФСР Усевалад Шылоўскі памёр на 88-м годзе жыцця, пра гэта паведаміла актрыса Тэатра-студыі Усевалада Шылоўскага Вікторыя Пархоменка.
"Так, ён (Усевалад Шылоўскі. - Sputnik) памёр", - цытуе словы Пархоменкі РІА Навіны.
Усевалад Шылоўскі нарадзіўся ў Маскве ў 1938 годзе. Пасля завяршэння вучобы ў Школе-студыі "МХАТ" застаўся працаваць у тэатры, дзе сыграў мноства роляў. Спрабаваў сябе Шылоўскі і ў якасці аўтара тэатральных пастановак.
Фільмаграфія акцёра налічвае каля 100 роляў у фільмах і серыялах – у кіно ён пачаў здымацца з 1965 года.
Шылоўскі, у прыватнасці, вядомы па ролях у фільмах "Торпедоносцы", "Военно-полевой роман", "Интердевочка", "Жизнь Клима Самгина", "Узник замка Иф", а таксама ў серыялах "Каменская" і "Марш Турецкого".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Памерла італьянская актрыса Клаўдыя Кардынале