МІНСК, 2 сне – Sputnik. Хакеісты мінскага "Дынама" ў гасцявым матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ) абгулялі хабараўскі "Амур", паведамляе Sputnik.
Супрацьстаянне прайшло ў хабараўскім спартыўна-відовішчным комплексе "Платинум Арена". Гульня пачалася дынамічна, асабліва агрэсіўна гулялі хакеісты "Амура", зарабіўшы ў першым перыядзе два выдаленні. Тым не менш, лічбы на табло да пачатку першага перапынку засталіся без змен.
У другой 20-хвілінцы вызначыўся абаронца гаспадароў лядовай арэны Ягор Варанкоў, які на 24-й хвіліне супрацьстаяння "размачыў" лік.
Трэці перыяд пачаўся з атак "Дынама", што прынесла свой вынік: на 44-й хвіліне гульні лічбы на табло зраўняліся – 1:1. Аўтарам гола стаў Мікалай Салыга. Затым Данііл Ліпскі падтрымаў пачынанні свайго таварыша па камандзе (54-я) – 2:1. Адказ "Амура" не прымусіў сябе доўга чакаць, форвард Ігнат Кароткіх аднавіў раўнавагу сіл (56-я) – 2:2. Вызначыць наймацнейшага ў асноўны час не ўдалося.
У авертайме таксама не ўдалося выявіць пераможцу, усё вырашылася ў булітнай серыі, дзе мацнейшымі аказаліся мінчане.
Мінскае "Дынама" ў Заходняй канферэнцыі КХЛ выйшла на першае месца. У каманды 47 ачкоў пасля 32 супрацьстаянняў. Зараз у "зуброў" пачнецца амаль двухтыднёвая паўза, а затым мінчане зноў адправяцца на выезд, дзе 16 снежня згуляюць супраць яраслаўскага "Локомотива", а 18 снежня – супраць "Автомобилиста" (Екацярынбург).
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"