МІНСК, 3 сне – Sputnik. Падраздзяленні групоўкі войск "Усход" прадоўжылі прасоўванне ўглыб абароны праціўніка і вызвалілі сяло Чырвонае на Запарожжы, паведаміла Міністэрства абароны Расіі ў сераду.
"Падраздзяленні групоўкі войск "Усход" працягнулі прасоўванне ў глыбіню абароны праціўніка і вызвалілі населены пункт Чырвонае Запарожскай вобласці", - сказана ў сутачнай зводцы Мінабароны РФ.
Там адзначана, што страты УСУ за мінулыя 24 гадзіны ў зоне дзйяння "Усходу" склалі звыш 235 вайскоўцаў. Акрамя таго, праціўнік пазбавіўся аднаго танка, трох бронемашын, 18 аўтамабіляў. Расійскім байцам таксама ўдалося знішчыць 155-міліметровую самаходную гаўбіцу Panzerhaubitze 2000 вытворчасці ФРГ і чэшскую баявую машыну РСЗА Vampire. Знішчаны і склад боепрыпасаў.
Па даных Мінабароны РФ, падраздзяленні "Усходу" нанеслі паражэнне фарміраванням штурмавой, трох мехбрыгад, двух штурмавых палкоў УСУ, штурмавога батальёна "Айдар" (забаронены ў Расіі як тэрарыстычны. - Sputnik) і брыгады тэраабароны. Баявыя дзеянні адбываліся паблізу населеных пунктаў Уздзвіжаўка, Косаўцава, Залізнічнае, Гуляйполе Запарожскай вобласці і ў раёне Андрэеўкі Днепрапятроўскай вобласці, удакладнілі ў абаронным ведамстве.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"