Канцэртная праграма пад назвай "Душа рускага раманса" была поўнасцю прысвечана рускім рамансам, якія гледачу ўдалося пачуць у выкананні артысткі з Масквы – выканаўцы рускага раманса і народных песень, фіналісткі шоу "Голас", выпускніцы Гнесінкі Алісы Ігнацьевай пад акампанемент таленавітага гітарыста Рамана Зоркіна.
У гэты вечар гледачы змаглі пачуць вядомыя рускія рамансы XVIII, XIX і XX стагоддзяў, у тым ліку на вершы Ясеніна, Пушкіна і іншых класікаў. Спецыяльна для беларускай публікі артыстка выканала і любімыя беларускія песні – "Белавежскую пушчу" і "Купалінку", якія разам з салісткай спявала ўся зала.
Гледачоў пакарылі не толькі рамансы і крыштальнае гучанне голасу Алісы Ігнацьевай, які напаўняў эмоцыямі кожную кампазіцыю, але і яе невялікія апавяданні пра гісторыю рускага раманса.
"Сваім выступленнем я хацела данесці да прысутных гледачоў, наколькі багатая наша зямля песнямі. Каб раскрыць у сэрцах гонар за нашу краіну, Радзіму. Беларусь і Расія – адзіны брацкі народ, і гэта наш агульны здабытак", - адзначыла пасля выступлення Аліса Ігнацьева.
Таксама артыста падзялілася, што яе шчыра кранула цеплыня, з якой яе сустракала глядзельная зала ў Гродне і як публіка адгукалася на кожную песню.
Арганізатарам вечара рускага раманса выступіў Рускі дом у Гродне, білеты для гледачоў распаўсюджваліся бясплатна.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"