МІНСК, 12 сне – Sputnik. Першы выпуск курсантаў-пілотаў грамадзянскай авіяцыі Беларусі адбыўся ў пятніцу ў будынку аэравакзала аэрапорта "Мінск 1", перадае карэспандэнт Sputnik.
Дзесяці выпускнікам (восем хлопцаў і дзве дзяўчыны) "Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі" міністр транспарту і камунікацыі Аляксей Ляхновіч уручыў пасведчанні пілотаў камерцыйнай авіяцыі разам з дыпломамі аб заканчэнні БДАА.
Выпускнікі скончылі навучанне па спецыяльнасці "Летная эксплуатацыя паветраных суднаў грамадзянскай авіяцыі".
Першы выпуск пілотаў грамадзянскай авіяцыі
© Sputnik / Александр Жибуль
Ляхновіч у прывітальным слове адзначыў, што рашэнне аб стварэнні нацыянальнай школы пілотаў было прынята прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
"І гэтае рашэнне ўвасоблена ў жыццё. Мы бачым сёння, што мы здольны і былі здольны гэта зрабіць. Мы сталі на крок бліжэй да забеспячэння нашай нацыянальнай бяспекі. Нашы рабяты прайшлі гэты шлях годна. Здаецца, час праляцеў, як адна секунда", - сказаў ён.
Міністр падкрэсліў, што ўсе выпускнікі будуць працаваць у Беларусі.
Раней паведамлялася, што ў некаторых беларускіх школах з’явяцца авіяцыйныя класы. Навучэнцамі профільных класаў могуць стаць старшакласнікі – ім будуць выкладаць авіяцыйную тэрміналогію, англійскую мову, матэматыку, прадугледжаны і заняткі плаваннем.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"