МІНСК, 13 сне – Sputnik. Спецыяльны прадстаўнік ЗША Джон Коўл заявіў у суботу ў Мінску, што Вашынгтон знімае раней уведзеныя санкцыі з беларускай калійнай галіны.
"У адпаведнасці з указаннямі прэзідэнта Трампа ЗША знімаюць санкцыі з калію. Думаю, гэта вельмі добры ход з боку ЗША для Беларусі", - цытуе яго словы БелТА.
Коўл таксама зазначыў, што абмежаванні будуць адменены "цяпер", а Вашынгтон і Мінск працягнуць размаўляць на тэму санкцый.
Спецпрадстаўнік падкрэсліў, што па меры нармалізацыі адносін паміж ЗША і Беларуссю ўсё больш санкцый будзе знята, і выказаў надзею, што настане час, калі іх не застанецца ўвогуле.
Аднавіць адносіны
Паводле Коўла, на сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі ў суботу абмяркоўваліся многія пытанні, у тым ліку Украіна, Венесуэла, а таксама тэма будучых адносін Мінска і Вашынгтона.
Адказваючы на пытанне аб аднаўленні эффектыўнага ўзаемадзеяння, ён падкрэсліў, што робяцца пэўныя крокі.
"Мы здымаем санкцыі, вызваляем зняволеных. Мы пастаянна размаўляем адзін з адным", - сказаў спецпрадстаўнік, выказаўшы ўпэўненасць, што далей гэты працэс пойдзе больш эффектыўна.
"Беларуськалій" і беларускі экспарт калійных удабрэнняў знаходзяцца пад маштабнымі санкцыямі ЕС, ЗША, Вялікабрытаніі, Канады і іншых краін з 2021 года. З-за гэтага кампанія была вымушана шукаць новыя рынкі і схемы лагістыкі. У маі бягучага года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што продаж беларускіх калійных удабрэнняў нарэшце выйшаў на дасанкцыйны ўзровень.
Першая сустрэча паміж Лукашэнкам і Коўлам адбылася ў пятніцу, 12 снежня, і прайшла ў закрытым рэжыме. Затым яна працягнулася ў суботу 13-га.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"