МІНСК, 16 сне – Sputnik. Літоўскія ўлады хочуць пабудаваць новы ваенны палігон у раёне Сувалкскага калідора для падраздзялення памерам з брыгаду, паведамляе Sputnik Літва.
Аб’ект павінен з’явіцца зусім побач з Беларуссю ў раёне горада Капчаместыс (Лаздзіяйскі раён), які размешчаны за 11 км ад мяжы з Беларуссю.
"Выбраная тэрыторыя з’яўляецца найбольш прыдатным месцам – гэта частка так званага Сувалкскага калідора, які мяжуе з Польшчай і Беларуссю", - заявіў з гэтай нагоды саветнік літоўскага прэзідэнта Дэйвідас Матуленіс.
Акрамя таго, Літва хоча пашырыць палігон у Таўразе на тэрыторыю муніцыпалітэта Юрбаркаса. Гэта раён, які знаходзіцца побач з расійскім эксклавам – Калінінградскай вобласцю.
На гэтым фоне жыхары Лаздзіяйскага раёна, дзе хочуць стварыць згаданы палігон, збіраюць подпісы пад петыцыяй супраць такога плана. Мясцовым не падабаецца, што для будаўніцтва палігона плануецца павысякаць 27 тыс га лесу і выселіць частку жыхароў.
Адзначаецца, што Мінабароны Літвы некалькі месяцаў вырашала, як аб’явіць мясцовым жыхарам аб планах па будаўніцтве новага палігона.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"