ЖКГ: у расчыстцы снегу ў Беларусі задзейнічана больш за 800 адзінак тэхнікі

Супрацоўнікі камунальных службаў працуюць у кругласутачным рэжыме для таго, каб гарантаваць бяспечнае перамяшчэнне.
Sputnik
МІНСК, 6 сту – Sputnik. Больш за 800 адзінак тэхнікі і амаль 3,7 тыс работнікаў ЖКГ задзейнічаны ў расчыстцы снегу ў Беларусі, паведамілі ў аўторак у Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі рэспублікі.
Адзначаецца, што для гарантавання бяспекі пешаходаў і транспарту камунальныя службы працуюць кругласутачна.
"Па стане на 8:00 (6 студзеня. - Sputnik), усяго па краіне працавала 851 адзінка спецыяльнай камунальнай тэхнікі", - гаворыцца ў паведамленні.
У ведамстве дапоўнілі, што ва ўборцы двароў і дарог задзейнічаны 239 раскідвальнікаў пяску і солі, 458 снегаўборачных машын, 154 машыны выкарыстоўваюцца для пагрузкі і вывазу снегу.
На вуліцах беларускіх гарадоў працуюць больш за 3 690 работнікаў жыллёва-камунальных гаспадарак.
У міністэрстве заклікалі ўладальнікаў аўтамабіляў не пакідаць свой транспарт на праходах і ўездах у двары, а таксама на праезнай частцы на працяглы час, каб не перашкаджаць перамяшчэнню ўборачнай тэхнікі. Там нагадалі, што аўтаўладальнікі абавязаны расчышчаць снег вакол свайго аўтамабіля на адлегласці не менш як адзін метр.
Паводле інфармацыі Белгідрамета, у аўторак у краіне аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі надвор'я з-за чаканых снегападаў. Умовы надворъя ў рэспубліцы ў бліжэйшыя суткі будуць вызначаць атмасферныя франты.
У асобных раёнах сіноптыкі прагназируюць слабыя туман і галалёд, месцамі на дарогах – галалёдзіцу.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Новы год – 2026
Зіма малюе пейзажы: заснежаныя палотны з вышыні птушынага палёту – фота