МІНСК, 10 сту – Sputnik. Савет міністраў Беларусі прыняў пастанову, якой прадугледжаны льготны парадак забеспячэння насельніцтва лекавымі сродкамі і перавязачнымі матэрыяламі, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
"Нормы пастановы накіраваны на ўдасканаленне парадку льготнага лекавага забеспячэння насельніцтва, павышэнне сацыяльнай падтрымкі асобных катэгорый грамадзян, якія пакутуюць ад цяжкіх хранічных захворванняў", - гаворыцца ў паведамленні.
У дакуменце зацвердзілі парадак бясплатнага і льготнага атрымання лекаў і перавязачных матэрыялаў, устаноўлены пералік захворванняў, пры якіх прэпараты можна атрымліваць без аплаты. Бясплатна можна атрымаць лекі, якія выдаюцца па рэцэпце, а таксама прызначаны пры амбулаторным лячэнні.
Паведамляецца, што пасля прыняцця пастановы лекі на працяглы курс (да паўгода) будуць выдавацца ў аптэцы не ўсё адразу, а па частках праз пэўныя прамежкі часу. Таксама ў грамадзян з’явіцца магчымасць атрымаць ільготныя лекі не толькі па месцы выпіскі рэцэпта, але і на тэрыторыі раёна і вобласці.
Акрамя таго, медработнікам сельскіх тэрыторый пашырылі паўнамоцтвы – зараз яны змогуць не проста прадаваць лекі, але і выдаваць іх бясплатна або са скідкай там, дзе няма звычайных аптэк.
У пералік захворванняў, у рамках якога беларусам даюцца льготныя лекі, дабавілі 12 пазіцый, сярод якіх асобныя рэдкія генетычныя і хранічныя сістэмныя захворванні.
У Саўміне дадалі, што ў пастанове знялі ўзроставыя абмежаванні па атрыманні льготных лекаў з шэрагу захворванняў, якія ўжо знаходзіліся ў пераліку.
Пастанова набудзе моц праз тры месяцы пасля яе апублікавання – у красавіку 2026 года.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"