МІНСК, 17 сту – Sputnik. Узровень інфляцыі ў гадавым вымярэнні ў снежні 2025 года склаў 6,8%, паведамляе Белстат.
Маецца на ўвазе індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі. Калі параўноўваць снежаньскі ўзровень з лістападаўскім, то ў апошнім месяцы мінулага года цэны ў сярэднім выраслі толькі на 0,3%.
Базавы індэкс спажывецкіх цэн, без уліку адміністрацыйных і сезонных фактараў, склаў у снежні мінулага года (у параўнанні з лістападам) 0,4%. Гадавы ўзровень – 7,3%.
Раней паведамлялася, што ў новым 2026 годзе ў Беларусі ўстаноўлены паказчыкі штомесячнага дапушчальнага росту цэн. Згодна з дакументам Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, у студзені гэта 0,7% (у параўнанні са снежнем 2025-га), а на канец года – 7%.
Гэта адпавядае тым планам, якія на 2026 год зацвердзіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Было вырашана, што інфляцыя ў гэтым годзе не павінна перавысіць 7%.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"