МІНСК, 20 сту – Sputnik. Галоўны трэнер мінскага "Дынама" Дзмітрый Квартальнаў застаўся задаволены гульнёй сваіх падапечных у выязным матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ) супраць СКА, паведамляе прэс-служба "зуброў".
Напярэдадні мінчане абгулялі на выездзе каманду з Санкт-Пецярбурга з лікам 3:4. Дублем вызначыўся Станіслаў Галіеў – яго другі гол стаў пераможным у гэтым паядынку.
"Мы правялі добрую гульню. Дацярпелі і апошні гол заслужылі. Добрую большасць, пару галоў забілі. Рабяты малайцы", - сказаў галоўны трэнер.
Да гэтай сустрэчы каманды з Мінска і паўночнай сталіцы РФ гулялі ў гэтым сезоне двойчы і абодва разы перамогу святкавалі "армейцы" – 3:2 і 1:4.
Квартальнаў прызнаўся, што памятаў аб гэтых паражэннях.
"Заўсёды гэтыя паражэнні памятаеш і глядзіш іх, нешта прыкмячаеш. Але зноў жа, гэта новая гульня, новая старонка. Трошкі склад у нас быў іншы, некаторыя гульцы адсутнічалі. Вельмі шмат нюансаў", - адзначыў ён.
Пры гэтым ён лічыць цяперашнюю гульню супраць СКА цэласнай: "Шмат кідалі, шмат было момантаў. Мы задаволены гэтай гульнёй".
Пасля пераможнага матча "Дынама" зраўнялася па колькасці ачкоў з яраслаўскім "Локомотивом" – 63 ачкі, але ў "зуброў" у запасе яшчэ дзве гульні, бо "Локомотив" адыграў у "рэгулярцы" ужо 48 матчаў, а мінчане – 46. Такім чынам, яраслаўская каманда апусцілася на трэці радок у Заходняй канферэнцыі, і "Дынама-Мінск" узнялося на другі.
Выязная серыя скончыцца гульнёй дынамаўцаў супраць "чыгуначнікаў" з Яраслаўля. Паядынак пройдзе 21 студзеня.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"