Муза Маякоўскага Соф’я Шамардзіна працавала ва ўрадзе БССР

У Нацыянальным архіве Беларусі захоўваецца анкета Шамардзінай, калі яна была членам Цэнтральнага выканаўчага камітэта БССР.
Sputnik
МІНСК, 3 лют – Sputnik. Нацыянальны архіў Беларусі арганізаваў выставу архіўных дакументаў аб вядомых беларускіх жанчынах, якія ўнеслі ўклад у гісторыю краіны. Сярод іх – анкета члена Цэнтральнага выбарчага камітэта БССР Соф’і Шамардзінай (1894-1980). Ураджэнка Беларусі, выпускніца бястужэўскіх курсаў, франтавая сястра міласэрнасці падчас Першай сусветнай вайны, Соф'я Шамардзіна ў 20-я гады мінулага стагоддзя была членам Цэнтральнага выканаўчага камітэта БССР, займала высокія пасады ў наркамаце юстыцыі, а таксама ў ЦК Кампартыі БССР.
Анкета Соф'і Шамардзінай у гады, калі яна была членам ЦВК БССР

"На дадзенай выставе мы паказваем копіі дакументаў аб першых жанчынах-рэвалюцыянерках, у тым ліку аб Сафіі Шамардзінай, якая, займала высокія пасады ў наркамаце юстыцыі, у Наркамаце адукацыі, а ў 1913 годзе, калі вучылася на бястужэўскіх курсах у Пецярбургу, была сяброўкай і музай Уладзіміра Маякоўскага", - распавяла Sputnik загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Нацыянальнага архіва Беларусі Маргарыта Старасценка.

Яна адзначыла, што, на думку даследчыкаў, менавіта Соф’і Шамардзінай Уладзімір Маякоўскі прысвяціў паэму "Облако в штанах" і менавіта яна натхніла паэта на напісанне гэтага твора.
У Нацыянальным архіве захоўваецца анкета Шамардзінай, калі яна была членам Цэнтральнага выканаўчага камітэта БССР, які ў 1919-1938 гадах з’яўляўся вышэйшым органам дзяржаўнай улады ў рэспубліцы, потым яго пераўтварылі ў Вярхоўны Савет БССР.
Анкета Соф'і Шамардзінай у гады, калі яна была членам ЦВК БССР
У 1925 годзе Соф’я Шамардзіна займала пасаду старшыні Цэнтральнага палітычнага савета – структуры ў складзе Народнага камітэта БССР.
Пасля гэтага яна разам з мужам, які таксама займаў высокія пасады, з’ехала ў Маскву. Праз час Соф’я Шамардзіна была рэпрэсіравана, абвінавачанні з яе былі зняты ў 1955 годзе рашэннем Ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР.
Пад старасць Соф’я Шамардзіна пражывала ў маленькай кватэры ў Маскве, а ў апошнія гады жыцця – у пансіянаце ў Перадзелкіне. Даследчыкі сцвярджаюць, што пра месца ў пансіянаце для Шамардзінай паклапацілася яшчэ адна муза Уладзіміра Маякоўскага – Ліля Брык.
Соф’я Шамардзіна памерла ў 1980 годзе, пакінуўшы пасля сябе мемуары аб футурыстычным юнацтве.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Успаміны старажылаў: як з Негарэлага пачыналася ўз'яднанне Беларусі