Набліжаецца чарговая гадавіна вываду савецкіх войск з Афганістана. Гэта дата памяці і смутку, акрамя таго, гэта нагода для воінаў-інтэрнацыяналістаў зноў сабрацца разам, каб аддаць даніну памяці загінулым братам па зброі.
У Афганістане свой інтэрнацыянальны абавязак выконвалі не толькі воіны, але і цывільныя спецыялісты, журналісты і артысты. Уздоўж і ўпоперак праехаў Афганістан і субяседнік Sputnik, старшыня грамадскага аб’яднання "Сакартвела", тэлежурналіст Тэнгіз Думбадзэ.
"Наконт уводу ваеннага кантынгенту ў Афганістан гарачыя спрэчкі вяліся і ў Палітбюро ЦК КПСС. Касыгін быў катэгарычна супраць. На гэтай глебе ў яго астылі адносіны з саратнікамі, і ў першую чаргу з Брэжневым. Першымі эмісарамі на афганскай тэрыторыі сталі савецкія спецслужбы, група "Альфа" КДБ СССР. 103-я Віцебская паветраная-дэсантная дывізія адной з першых аказалася ў цэнтры падзей, у Кабуле. За 40 хвілін быў узяты палац Аміна. Унікальная аперацыя. Ведаю я і генерала Барыса Громава, памятаю і іншых генералаў, якіх сёння ўжо няма сярод нас. Для мяне ўсё гэта блізкая і незабыўная тэма", - кажа Думбадзэ.
Субяседнік Sputnik распавёў аб стаўленні мясцовага насельніцтва да савецкіх воінаў, аб унутраных супярэчнасцях Афганістана, саракагадовай грамадзянскай вайне, прывёў малавядомыя факты і падзяліўся асабістымі ўспамінамі ад паездак.
"У лютым 1989 года, у момант выхаду нашага кантынгенту з Афганістана, былі проста шквальныя ракетныя атакі маджахедаў на Кабул. Тады Гарбачоў, каб дагадзіць Захаду, імкнуўся хутчэй падпісаць Жэнеўскую канвенцыю, і 523 нашы салдаты, хлопцы розных нацыянальнасцей, загінулі з 12 па 15 лютага... А некаторыя загінулі прама на подступах да савецкай мяжы", - расказвае Думбадзэ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"