МІНСК, 13 лют – Sputnik. Беларускія спартсмены здолелі заваяваць за 2025 год 735 узнагарод на міжнародных турнірах, заявіў кіраўнік Міністэрства спорту і турызму Сяргей Кавальчук перад пачаткам калегіі ведамства, перадае Sрutnik.
Міністр звярнуў увагу на тое, што мінулы год выдаўся рэзультатыўным для спартсменаў з Беларусі, нягледзячы на санкцыйны націск і нядопуск спартсменаў з рэспублікі да міжнародных спаборніцтваў.
"Мы агульнымі намаганнямі нагрэблі 735 медалёў рознай вартасці на міжнародных спаборніцтвах тыпу чэмпіянатаў Еўропы, свету, на Кубках Еўропы і свету, таму і вынікі ў цэлым для галіны нядрэнныя", - сказаў Кавальчук.
Пракаменціраваў міністр і выступленне беларусак на Алімпійскіх гульнях, якія праходзяць у Італіі.
Лыжніца Ганна Каралёва і канькабежка Марына Зуева ўжо паспелі пазмагацца за ўзнагароды галоўнага старту чатырохгоддзя. Паводле слоў кіраўніка Мінспорту, у лыжных гонках асаблівага прарыву не чакалася, таму што не было высокіх вынікаў на працягу апошняга чатырохгоддзя і спартсменаў, якія б маглі прэтэндаваць на топавыя месцы.
"Марына Зуева – лепшае выступленне па выніку пакуль на Алімпійскіх гульнях – шостае месца. У яе да гэтага быў лепшы паказчык – сёмае. Напэўна, гэта тое, на што сёння ва ўмовах адсутнасці спаборніцкай практыкі, удзелу ў міжнародных спаборніцтвах яна гатова. Але наперадзе ў нас яшчэ старты ёсць, таму мы рукі не апускаем, чакаем выступленні і іншых нашых спартсменаў", - дадаў Кавальчук.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"