Няма адзінага адказу на адвечнае пытанне: "Чаго жадае жанчына?" Час, калі яна хацела толькі кахання і кветак, прайшоў. Сёння прадстаўніцы прыгожага полу хочуць рэалізоўвацца ў кар’еры, хадзіць на канцэрты, добра выглядаць і жыць у гармоніі з сабой.
Сярод апытаных мінчанак практычна не гучалі адказы пра каханне. Беларускі жадаюць рознага, але далёка не заўсёды шчаслівай love-story. Хтосьці сёлета плануе сканцэнтравацца на кар’еры і дасягнуць прафесійных мэт. Хтосьці заклапаціўся здароўем ці творчымі планамі.
"Хацелася б пабольш мерапрыемстваў па падтрымцы для мацярэй, якія знаходзіцца ў дэкрэце", - падзялілася адна з субяседніц Sputnik.
Яшчэ адна субяседніца Sputnik прызналася, што было б добра, калі б шматдзетным маці дарылі сертыфікат у СПА. Іншая адзначыла, што хацела б, каб ва ўсіх беларусак было жаданне і магчымасці клапаціцца пра сваю прыгажосць і быць больш дагледжанымі.
"Пра жанчын успамінаюць усё ж такі на святы, таму хочацца бачыць праяўленую ўвагу", - гучалі і такія адказы.
Некаторыя беларускі ўсё ж прызнаваліся, што хацелі б "простага жаночага шчасця" і "каб іх песцілі".
Адказы мужчын – практычна поўная супрацьлегласць адказам жанчын. Многія думаюць, што слабаму полу патрэбны: "добры надзейны мужчына", "павага і каханне", "сапраўдная любоў і ўвага", "разуменне ад мужчын".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"