МІНСК, 5 сак – Sputnik. Масква і Кіеў правялі абмен ваеннапалоннымі па формуле 200 на 200, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны РФ.
"З падкантрольнай кіеўскаму рэжыму тэрыторыі вярнуліся 200 расійскіх ваеннаслужачых. Узамен перададзены 200 ваеннапалонных УСУ", - гаворыцца ў паведамленні.
У ваенным ведамстве ўдакладнілі, што зараз расійскія ваенныя знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі. Тут з імі працуюць псіхолагі, урачы аказваюць неабходную медыцынскую дапамогу.
Усе ваенныя, якія знаходзіліся ва ўкраінскім палоне, вернуцца ў Расію, дзе пройдуць лячэнне і рэабілітацыю ў медыцынскіх установах, падведамасных Міністэрству абароны РФ.
У Мінабароны ўдакладнілі, што пасрэднікам абмену ваеннапалоннымі выступілі Аб’яднаныя Арабскія Эміраты і ЗША.
Гэта ўжо другі раз сёлета, калі Масква і Кіеў мяняюцца палоннымі. Першы абмен адбыўся роўна месяц таму, 5 лютага. Тады Расія вярнула 157 сваіх ваеннаслужачых, столькі ж ваеннапалонных УСУ вярнуліся ва Украіну.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"