Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

"Газпром" паведаміў аб новых атаках па газаправодах з РФ у Турцыю

Кіеў працягвае спробы атакаваць кампрэсарныя станцыі экспартных газаправодаў з дапамогай беспілотных апаратаў.
Sputnik
МІНСК, 19 сак – Sputnik. Аб’екты крытычна важнай інфраструктуры газаправодаў "Турэцкі паток" і "Блакітны паток" зноў падвергліся атацы, паведаміла ў чацвер ПАТ "Газпром".
У паведамленні кампаніі гаворыцца аб эскалацыі атак з 17 па 19 сакавіка. У тым ліку 22 БПЛА былі нацэлены на кампрэсарную станцыю "Руская". Яна размешчана ў Краснадарскім краі і адносіцца да "Турэцага патоку".
Былі спробы паразіць і станцыю "Казачая" трыма беспілотнікамі. Гэты аб’ект знаходзіцца ў тым жа рэгіёне і адносіцца да таго ж газаправода. Яшчэ адзін беспілотнік ляцеў на станцыю "Берагавая", якая ўваходзіць у сістэму "Блакітнага патоку".
"Сумеснымі дзеяннямі сіл Міністэрства абароны РФ і мабільных аператыўных груп атакі адбіты, паражэння аб’ектаў ПАТ "Газпром" не дапушчана", - запэўнілі ў кампаніі.
Не так даўно аб спробах атак УСУ на кампрэсарныя станцыі паведаміла і Мінабароны РФ. Беспілотныя апараты на гэтыя аб’екты накіроўвае ўкраінскі бок. Два газаправоды, працы якіх спрабуе перашкодзіць Кіеў, забяспечваюць экспарт газу ў Турцыю, адкуль ён паступае далей у розныя еўрапейскія краіны.
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў не так даўно падкрэсліў, што спробы такіх атак выкрываюць сутнасць кіеўскага рэжыму.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Стратэгічнае значэнне станцыі "Руская" для Турцыі і Еўропы – інфаграфіка