МІНСК, 21 сак – Sputnik. Улады Германіі працягваюць заплюшчваць вочы на наступствы разрыву энергетычнага супрацоўніцтва з Расіяй, хаця шкода ад гэтага рашэння ўсё мацней б’е па радавых грамадзянах і бізнесе ФРГ, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава.
У сваім Telegram-канале расійскі дыпламат нагадала, што раней Германія была найбуйнейшым імпарцёрам танных энерганосьбітаў з РФ, што давала магутны імпульс прамысловасці і рабіла нямецкія тавары канкурэнтаздольнымі. Адмова ад надзейных паставак па ідэалагічных прычынах, па словах Захаравай, прывяла да росту выдаткаў, хвалі банкруцтва і ўдарыла па прадпрымальніках і простых немцах.
"Згодна з падлікамі нямецкай Гандлёва-прамысловай палаты кожныя 20 хвілін банкрутам становіцца новае прадпрыемства", - напісала Захарава.
Дыпламат таксама прывяла даныя Федэральнага статыстычнага ведамства ФРГ, у адпаведнасці з якімі ў 2025 годзе больш за 24 тыс кампаній у Германіі заявілі аб фінансавай неплацежаздольнасці – на 10,3% больш, чым годам раней.
Цяжкая сітуацыя склалася і ў аўтапраме – некалі лакаматыве нямецкай эканомікі:
чысты прыбытак Volkswagen упаў на 44%;
аперацыйны прыбытак Porsche знізіўся амаль на 99%;
паказчыкі BMW адкаціліся да значэнняў часоў пандэміі COVID-19, упаўшы на 11,5%.
Захарава адзначыла, што, нягледзячы на цяжкія наступствы, ніводны сучасны нямецкі палітычны лідар не прапануе самага відавочнага рашэння – вяртання да энергетычнага супрацоўніцтва з Расіяй.
"Знакаміты прагматызм, відаць, ужо не такі ўласцівы немцам, як у былыя часы, нягледзячы на прыклад таго ж Трампа, які робіць актыўныя крокі па выратаванні сваёй эканомікі", - адзначыла Захарава.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"