МІНСК, 24 сак – Sputnik. Нейрасеткамі зараз ужо нікога не здзівіш, многія іх ужо выкарыстоўваюць, расказаў начальнік аддзела Дырэкцыі вытворчасці відэа медыягрупы "Россия сегодня" Аляксандр Пятроў падчас чарговага модуля праекта SputnikPro.
Лекцыя на тэму: "Журналіст 2.0: выжыць і перамагчы ў эпоху ШІ" праходзіць на пляцоўцы мультымедыйнага прэс-цэнтра Sputnik Беларусь.
"Нейрасеткамі цяпер ужо нікога не здзівіш, многія іх ужо выкарыстоўваюць. Самае частае пытанне, якое мне задаюць, тычыцца таго, ці змогуць нейрасеткі замяніць чалавека. Раней я па-рознаму адказваў, цяпер я заўсёды кажу, што ў цэлым нейрасеткі не заменяць чалавека, а людзі, якія выкарыстоўваюць нейрасеткі, заменяць тых, хто іх не выкарыстоўвае", - сказаў Пятроў.
Разам з тым, на думку эксперта, гэта наўрад ці закране ўсе сферы дзейнасці чалавека.
"З пункту гледжання творчых прафесіі, без нейронак нікуды, таму што гэта, як мінімум, паскарае вашу работу, як максімум – дае новыя магчымасці і закрывае тыя кампетэнцыі, якіх у вас няма", - дадаў начальнік аддзела.
Што такое SputnikPro
SputnikPro – міжнародны асветніцкі праект у галіне медыя, ініцыяваны агенцтвам Sputnik. Гэта сістэма ўнікальных семінараў, лекцый і майстар-класаў лепшых расійскіх і замежных медыяменеджараў, экспертаў і вядучых спецыялістаў агенцтва для журналістаў, прэс-сакратароў, блогераў і студэнтаў профільных аддзяленняў ВНУ.
Навучальныя модулі SputnikPro прайшлі ўжо ў 24 краінах: ад Арменіі да Індыі, ад Грэцыі да Кітая. З 2018 года сустрэчы ў вочным фармаце прайшлі ў 24 краінах і больш чым у 80 ў анлайн-фармаце. Колькасць удзельнікаў SputnikPro перавышае 15 000 чалавек.
Sputnik – міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё, частка медыягрупы "Россия сегодня". Sputnik аб’ядноўвае інтэрнэт-сайты на дзясятках моў, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне і стужкі навін на англійскай, арабскай, іспанскай, кітайскай і фарсі.
Аўдыторыя інфармацыйных рэсурсаў Sputnik складае каля 21 млн наведвальнікаў у месяц, агульная колькасць падпісчыкаў у сацсетках перавышае 26 млн. Галаўны офіс Sputnik знаходзіцца ў Маскве.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"