МІНСК, 6 кра – Sputnik. Мемарандум аб супрацоўніцтве заключылі Генеральная пракуратура Расіі і Міністэрства юстыцыі Беларусі, паведамілі ў Выканкаме СНД.
Генпракурор РФ Аляксандр Гуцан на сустрэчы з кіраўніком беларускага Мінюста Яўгенам Каваленкам зазначыў, што з лютага 2026 года дзейнічаюць механізмы абароны расіян і беларусаў ад праследавання з боку трэціх краін, а таксама судовых інстанцый і арбітражу. Гэта прадугледжвае дырэктыва Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы "Аб узаемнай падтрымцы і супрацоўніцтве ў галіне міжнароднага правасуддзя".
"Генпракуратура Расіі мае значны вопыт процідзеяння спробам умяшання заходніх структур у нашы ўнутраныя справы, дэстабілізацыі сацыяльнай і эканамічнай абстаноўкі", – сказаў Гуцан.
Ён таксама дадаў, што расійскі бок заўсёды гатоў падзяліцца такім вопытам.
У падпісаным мемарандуме прадугледжана каардынацыя сумеснай работы і абмен вопытам па пытаннях абароны праў грамадзян, а таксама прадстаўніцтва дзяржінтарэсаў у міжнародных органах і судах. У прыватнасці, размова ідзе, у першую чаргу, пра суд ЕАЭС, Эканамічны суд СНД і нацыянальныя суды.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"