МІНСК, 10 кра – Sputnik. Карэспандэнт Sputnik Беларусь Кацярына Куніца стала пераможцам міжнароднага конкурсу "Дети войны. Они в нее не играли. Они в ней жили", прысвечанага 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, у намінацыі "Лепшыя працы замежнага ўдзельніка", паведамілі ў Саюзе журналістаў Масквы.
Конкурс быў аб’яўлены ў год 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне з мэтай захавання гістарычнай памяці і пераемнасці пакаленняў.
У Саюзе адзначылі, што ўсяго на конкурс паступіла 420 работ з 67 гарадоў Расіі і краін далёкага і блізкага замежжа: Беларусі, Кыргызстана, Паўднёвай Асеціі, Прыднястроўя, Малдовы, Францыі, Ізраіля, Туніса і Егіпта.
"Былі пададзены як індывідуальныя, так і калектыўныя работы, дасланыя масцітымі і будучымі журналістамі, якія робяць першыя крокі ў прафесіі. Перад журы стаяла вельмі няпростая задача: вызначыць пераможцаў. Актыўнасць аўтараў перасягнула ўсе чаканні, што сведчыць аб усё большай папулярнасці конкурсу і яго неабходнасці ў наш час", - расказалі ў Саюзе журналістаў Масквы.
Карэспандэнт Sputnik Кацярына Куніца перадала на конкурс працу пра адзінага чалавека, які выжыў і стаў адзіным сведкам нечалавечых здзекаў і знішчэння цэлага дзіцячага гета на месцы былога дзіцячага санаторыя "Крынкі", Уладзіміра Свярдлова.
Пераможцаў і дыпламантаў вызначылі ў сямі намінацыях:
"Лепшая журналісцкая праца ў друкаваным СМІ",
"Лепшая праца на тэлебачанні",
"Лепшая журналісцкая праца ў інтэрнэце",
"Відэаролік",
"Лепшыя працы замежнага ўдзельніка",
"Самаму юнаму ўдзельніку",
"За серыю публікацый".
Акрамя гэтага, ёсць некалькі спецыяльных намінацый і спецыяльны прыз "За вернасць Данбасу".
Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца 30 красавіка ў Маскве.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"