Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Новыя электробусы МАЗ выехалі на вуліцы Санкт-Пецярбурга

Машыны, сабраныя амаль поўнасцю з беларускіх і расійскіх камплектуючых, не патрабуюць дзённай падзарадкі, а для горада на Няве прадугледжаны дадатковыя опцыі.
Sputnik
МІНСК, 19 кра – Sputnik. Электробусы МАЗ 303Е пачалі працу на гарадскіх маршрутах у Санкт-Пецярбургу, паведаміў Telegram-канал Мінскага аўтазавода.
Раней паведамлялася, што гэта самая маштабная партыя серыйных электробусаў, пастаўленых у Санкт-Пецярбург. 100 электробусаў будуць курсіраваць па маршрутах у розных раёнах горада.
"Паэтапны выхад на лініі адразу ста новых электробусов – гэта важны крок да сучаснага, экалагічнага і зручнага грамадскага транспарту, стварэнне якога ўваходзіць у нашу праграму дзесяці прыярытэтаў развіцця Пецярбурга", - цытуе губернатара Санкт-Пецярбурга Аляксандра Бяглова Telegram-канал аўтазавода.
Вытворчасць нізкападлогавага электробуса з начной зарадкай МАЗ 303Е23 была поўнасцю лакалізавана ў рамках Саюзнай дзяржавы. Ён складаецца з камплектуючых, якія выраблены на прадпрыемствах Беларусі і Расіі.
Электробус МАЗ 303Е на вуліцах Санкт-Пецярбурга
Машына аснашчана энергаэфектыўнай батарэяй з запасам ходу не менш як 240 км. Такім чынам падзарадка ажыццяўляецца ў начны час.
Варыянт электробуса для Санкт-Пецярбурга дапоўнены сістэмай прыярытэтнага праезду, камерай кантролю стану вадзіцеля з вібраводгукам, а таксама інтэграванымі сэрвісамі аплаты, навігацыі і інфармавання пасажыраў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Новыя тралейбусы МАЗ выйдуць на гарадскія маршруты ў Смаленску