Каля 250 дамоў за адну базавую купілі ў Беларусі з пачатку года

Дамы, якія пустуюць і выстаўлены на продаж, усё часцей разглядаюцца як варыянты для дач ці нават для пераезду за горад.
Sputnik
МІНСК, 20 кра – Sputnik. Цікавасць да куплі пустых дамоў упэўнена расце, паведаміла Нацыянальнае кадастравае агенцтва (НКА) Беларусі.
"За 1 квартал 2026 года, ужо 431 дом займеў новых уладальнікаў", - сказана ў паведамленні.
Пры гэтым 248 дамоў былі набыты за адну базавую велічыню (45 руб.).
Большая частка лотаў набываецца без аўкцыёну – так былі прададзены 262 аб’екты. Самы папулярны рэгіён – Мінская вобласць, дзе куплена 118 дамоў. На другім месцы Гродзенская – 107. Далей ідуць Магілёўская вобласць – 64, Брэсцкая – 61, Віцебская – 60 і Гомельская – 21.
Як адзначаюць у НКА, цікавасць да пустых дамоў стабільна расце. Як правіла, патэнцыяльныя пакупнікі разглядаюць гэта як магчымасць займець дачу. Часам нерухомасць на сяле купляецца, каб пераехаць жыць за горад.
У лістападзе мінулага года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які мяняе правілы продажу жылля сельгасарганізацыямі. Калі такія юрыдычныя асобы валодаюць пустым жыллём, то яны зараз могуць зніжаць стартавую цану на аўкцыёнах: на 50% (пры паўторных таргах) і на 80% (пры наступных).
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Церахаў: павялічваць будаўніцтва жылля трэба не за кошт Мінска