23:58 05 мая 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.07
  • 100 RUB3.42
Аналітыка
Атрымаць кароткую спасылку
20510

Апошнім годам у беларусах актывізавалася гістарычная памяць. З просьбай аб майстар-класе на тэму "Як зноў стаць шляхтай" мы звярнуліся да культуролага Сяргея Харэўскага.

Алена Васільева, Sputnik

На гэтым тыдні краіна вырашыла адсвяткаваць дзень нараджэння Міхала Агінскага, крыху ранеё "Аліварыя" вярнула Мінску графа Чапскага — апошні нават знайшоў сваё ўвасабленне ў фармаце графіці на адной са сценаў Кастрычніцкай вуліцы. Адным словам, беларусаў нарэшце відавочна ўсхвалявала пытанне нацыянальнай ідэнтычнасці і нават пацягнула назад да шляхецкіх каранёў — ў Лошыцкай сядзібе прайшла нават выстава адпаведнага касцюма.

З просьбой аб своеасаблівым майстар-класе, які б дапамог задаволіць прагу мінулых залатых шляхецкіх вольнасцяў і адрадзіць арыстакратычную самасвядомасць, Sputnik звярнуўся да культуролага Сяргея Харэўскага.

Першая парада культуролага — ганарыцца сваім паходжаннем, мець гонар паўсюль гаварыць па-свойму. "Астатняе дадаецца, а ці былі насамрэч продкі арыстакратамі, не так і важна. Часта простыя людзі і іх дзеці давалі прыклад высакароднейшых учынкаў, а людзі, якіх звалі арыстакратамі, не вытрымлівалі выпрабавання лёсам. Я думаю, што рэцэпт надта просты — быць сабой, ведаць пра сваё паходжанне, бо любая біяграфія — гэта вялікае жыццё, хоць і незнаёмых людзей", — кажа Харэўскі.

В гостях у пане Коханку
© Sputnik Ася Поплавская
В гостях у пане Коханку

Сяргей распавядае, што тыя, хто бываў, напрыклад, на Балканах, вяртаюцца з упэўненасцю, што Беларусь — краіна з каласальнай гісторыяй. Але ж надта пашкодзіла нам дваццатае стагоддзе, мы не ведаем не толькі прозвішчаў сваіх арыстакратаў, тых, хто будаваў гарады і бараніў краіну, мы не ведаем нават народных танцаў і мовы. "Натуральна, што шляхта ведае ўсіх сваіх продкаў ад першага калена, але зараз ёсць адмысловыя гербоўнікі, і знайсці свае карані нескладана, калі вы насамрэч адносіцеся да шляхты. Усе маюць магчымасць удакладніць гісторыю свайго радавода, даведацца хаця б, з якога павета паходзяць продкі", — тлумачыць Сяргей.

Сам Харэўскі ведае тых, пра каго маглі распавесці бабкі і дзедкі — то бок, ведаю да пра-пра-прадзеда, ведае, дзе яны пахаваныя і не меней двух разоў на год наведвае іх магілы. "Адпаведна ведаю і гісторыі паходжання фаміліі — напрыклад, святы Раймон Харэўскі, біскуп кракаўскі, быў адпраўлены хрысціць татараў у Крым. Магу гэтаксама распавесці і пра сваіх Адамовічаў, пра Хмялеўскіх. Пры жаданні кожны можа даведацца пра паходжанне свайго прозвішча і пра свой радавы герб", — упэўнены культуролаг.

Граф Чапский от арт-проекта Vulica Brasil.
© Sputnik Вера Дашкевич
Граф Чапский от арт-проекта Vulica Brasil.

Сяргей Харэўскі ўпэўнены, што якімі б радавітымі не былі твае продкі, нічога табе не заменіць табе самога, бо любы чалавек — гэта праект. "Чалавек без каранёў для мяне не надта цікавы — калі чалавек не пацікавіўся тым, хто яго прадзеды і прабабкі, у мяне ўзнікаюць сумненні, ці можа ён ўвогуле цікавіцца тонкімі матэрыямі. Гэта першасныя рэчы, якія трэба разумець — хлопчык ён ці дзяўчынка, на якой мове размаўляе, якога лёсу ягоныя продкі. "Будь он хоть негром преклонных лет", як пісаў паэт, гэта ўсё роўна скарб. Калі чалавек пачаў рупіцца пра памяць, пра перадачу інфармацыі, ён вылучыўся з жывёльнага свету, мы — носьбіты памяці, і гэта робіць нас людзьмі", — запэўнівае нас Сяргей.

Культуролаг дадае, што зараз усе надта востра перажываюць сітуацыю з мігрантамі, маўляў, крычаць "Alarm!". "Але ж якая праблема ў мігрантах? Чвэрць беларускай шляхты мае татарскія ці нямецкія карані, і ў гэтым ніколі не было праблемы. Хіба гэтыя мігранты замінаюць нам не казаць дрэнных словаў, не хлусіць? І не міфічныя мігранты пазбавілі нас памяці", — перакананы Харэўскі.

По теме

Шляхту склікаюць на велаэкскурсію: тур па мясцінах Ваньковічаў
У "Лошыцкай сядзібе" можна ўзгадаць ампутаваныя шляхецкія карані
Тэги:
Мінск

Галоўныя тэмы