22:14 18 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.49
Аналітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Нобелеўская перамога Святланы Алексіевіч (19)
19841

“Колькі каштуе?”, “Які будзе нумар?” і “Ці таго паслалі?” – тры галоўныя пытанні беларускай філасофіі, што аднолькава добра пасуюць для “Еўрабачання” і “Нобелеўскай прэміі”.

Алена Васільева, Sputnik

Звычайна адзін раз на год — падчас "Еўрабачання", а гэтым годам — двойчы (дадалася Нобелеўская прэмія) у беларусе

абуджаецца філосаф. Галоўныя пытанні нацыянальнай філасофіі аднолькавыя для "Еўрабачання" і "Нобеля".

Пытанне: ці таго паслалі?

Правільны адказ: не, не таго.

Национальный отбор на Евровидение
© Sputnik / Виктор Толочко
Национальный отбор на "Евровидение"

Еўрабачанне. На "Еўрабачанні" беларусы абкатваюць праект "чэсных выбараў": апошнія некалькі гадоў рашэнне, каго паслаць на конкурс, прымалі і члены журы, і самі гледачы, гэтым разам усю адказнасць за выбар паклалі на беларуса — абірай што хочаш. Калі вынікі галасавання аказваюцца сфальсіфікаванымі (намагаліся паслаць Ланскую замест "Лайстсаунд"), абараніць беларуса і правільнага канкурсанта можа сам прэзідэнт.

Вынікі дэмакратычнага галасавання, праўда, дэманструюць, што "абіраць мы не ўмеем".

Светлана Алексиевич после Нобелевской речи
© REUTERS / Fredrik Sandberg
Светлана Алексиевич после Нобелевской речи

Нобель. У нас адабралі "чэсныя выбары" — мы ўвесь час трывала ведалі, што раз на год маем права абраць свайго смелага, прыгожага героя, які ці то ў кожы, ці то з дыскаболам — але абароніць гонар краіны. Нобелеўскага лаўрэата выбралі за беларуса, і беларус абураны — "зноў не таго паслалі", гэтым разам — на "Нобеля".

Пытанне: які нумар мы хочам?

Правільны адказ: слёзы і стразы

Алена Ланская с песней Solayoh на Евровидении-2013
© Sputnik / Валерий Мельников
Алена Ланская с песней Solayoh на "Евровидении-2013"

Еўрабачанне. Алёна Ланская адбівала гонар краіны нагамі, Тэа абараняў яго ў касцюме, Калдун — пластыкай, Аляхно — у скачку, Елфімаў — голасна, Віннікава — светавымі цымбаламі. Раз пораз беларусы намагаюцца здагадацца, што гэтым годам спадабаецца Еўропе — аскетычнасць ці стразы — і раз пораз не здагадваецца.

Белорусская писательница выступает с нобелевской лекцией в Стокгольме
© REUTERS / TT NEWS AGENCY
Белорусская писательница выступает с нобелевской лекцией в Стокгольме

Нобель. Тут усё падпарадкавана пратаколу, але нас прывучылі да нумароў рознай ступені пышнасці і таму з'яўленне Алексіевіч на трыбуне з лекцыяй пра сваю творчасць выклікала абурэнне — слёзаў над пакутамі Беларусі не было, дэкальціраванай сукенкі — таксама. Самы відовішчны кульбіт, якога дачакаліся ад Алексіевіч — кубак гарбаты, адным словам, з нумарам не ўгадалі, народу не спадабалася.

Пытанне: колькі нам гэта каштавала?

Анжелика Агурбаш
© Sputnik / Виктор Толочко
Анжелика Агурбаш

Еўрабачанне. На Калдуна змарнавалі 0,8-1,5 мільёны даляраў, на Алехно — яшчэ болей, чым на Калдуна, а на гурт "3+2" — 70 тыс. даляраў. "Litesound" назбіралі з фанатаў 200 тысячаў даляраў.

Часам, значэнне матэрыяльнага дасягала гістарычных максімумаў — калі Агурбаш выйшла ў сукенцы за 40 тыс. долараў — яна засталася адзінай беларускай, што з'ездзіла ў Еўропу за свой (мужавы) кошт.

Светлана Алексиевич сдает багаж
© Sputnik / Виктор Толочко
Светлана Алексиевич сдает багаж

Нобель. На напісанне нобелеўскай прамовы дзяржава не выдаткоўвалася, роўна як і не плаціла за пералёт Алексіевіч да Стакгольма.

Пытанне: якая тэматыка творчасці?

Тео на Евровидении-2014
© Sputnik / Владимир Астапкович
Тео на Евровидении-2014

Еўрабачанне. Беларусы паспрабавалі ўсё: яны абіралі кананічную для "Еўрабачання" тэматыку любові (Анжаліка Агурбаш, "Love me tonight"), калі тое не спрацавала — пераарыентаваліся на любоў да радзімы (Анастасія Віннікава, "I love Belarus"). Калі не спрацавала і такая патрыятычная любоў, сталі пасылаць песні, змест якіх не да канца атрымлівалася зразумець ("Салеа" Ланской і "Чызкейк" Тэа) — пэўна, каб паміж Беларуссю і Еўропай заставалася пэўная недасказанасць.

Книги Светланы Алексиевич
© Sputnik
Книги Светланы Алексиевич

Нобель. Чарнобыль, вайна ў Афганістане, проста вайна і канец "чырвонага чалавека". Тэматыка нобелеўскай лекцыі Алексіевіч цалкам супала з тэматыкай яе творчасці, але гэта выклікала абурэнне грамадскасці. Патлумачым "нобелеўку" праз "Еўрабачанне": калі б тэматыка прамовы адрознівалася ад тэматыкі кніжак, над якімі лаўрэат працавала апошнія сорак гадоў, гэта было б… ну, як калі б удзельнік на паўфінале заспяваў адну песню, а у фінале — іншую.

Пытанне: ну, то яшчэ пагаворым?

Правільны адказ: толькі нядоўга

Репетиция первого полуфинала международного конкурса песни Евровидение 2015 в Вене
© Sputnik / Максим Блинов
Юзари и Маймуна во время репетиции первого полуфинала международного конкурса песни "Евровидение 2015" в Вене

Еўрабачанне. Калі б Беларусь хоць аднойчы стала пераможцам "Еўрабачання", масштаб гэтага конкурса для краіны дасягнуў бы галактычных масштабаў. Але ж за ўсю гісторыю сенсацыі не здараецца, традыцыйна, ужо праз дзень нават цэнтральныя каналы пра ўдзел у "самай галоўнай музычнай падзеі года" не ўспамінаюць.

Светлана Алексиевич
© Sputnik / Виктор Толочко
Светлана Алексиевич

Нобель. Трэба ведаць: беларуская душа патрабуе не паўнавартаснага героя, а аб'екта для кароткачасовага гонару, якому можна было б пакланяцца строга абмежаваны адрэзак часу. Нобелеўская прэмія правакуе беларусаў на нязвыклыя душэўныя высілкі — вось два месяцы прайшло з моманту ўручэння прэміі, а пра яе ўсё гавораць і гавораць.

Пытанне: дзе можна паглядзець?

Объявлено голосование детского Евровидения
© Sputnik
Объявлено голосование детского "Евровидения"

Еўрабачанне. Тэлеканал "Беларусь-1", прамы эфір. Трансліраваць цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі Алексіевіч, а гэтаксама яе прамову Белтэлерадыёкампанія адмовілася з афіцыйнай фармулёўкай — "У сувязі з наяўнасцю пэўных арганізацыйна-тэхнічных, фінансавых і прававых пытанняў, Белтэлерадыёкампанія не планавала набыццё правоў на прамую трансляцыю цырымоніі Нобелеўскай прэміі за 2015".

В баре Хулиган
© Sputnik Марина Серебрякова
В баре "Хулиган"

Нобель. "Белсат", пасольства ЗША ў Мінску, а акрамя таго — з дзесятак бараў і вольных прастораў сталіцы. Беларусы аб'ядналіся ў флэшмоб #нобельразам — і глядзяць трансляцыі са Стакгольма ва ўсіх магчымых кропках краіны. Класічны тэзіс "Еўрабачання" — "жэстачайшэ засудзілі па палітыцы" трансфармаваўся ў назвыклы — "жэстачайшэ ўзнагародзілі" — таксама па палітыцы.

Пытанне: а які галоўны прыз?

Победительница Евровидения-2014 Кончита Вурст
© Sputnik / Владимир Астапкович
Победительница "Евровидения-2014" Кончита Вурст

Еўрабачанне. Крыштальны мікрафон.

Медаль, которая выдается нобелевскому лауреату
Медаль, которая выдается нобелевскому лауреату

 

Нобель. Залаты медаль з выявай Альфрэда Нобеля, грашовы прыз (8 мільёнаў шведскіх кронаў) і міжнароднае прызнанне.

Тэмы:
Нобелеўская перамога Святланы Алексіевіч (19)

По теме

У вагоне-бібліятэцы можна спампаваць Алексіевіч
Алексіевіч пра мову ўтопіі: пра гэта нельга было гаварыць па-беларуску
Глядзiм прамову Алексiевiч ва Ў-бары
Алексіевіч: якi страшны быў Сталiн – i дзе ён?
Беларусы плануюць флэшмобам адсвяткаваць “Нобеля” Алексіевіч
Тэги:
Еўрабачанне, Нобелеўская прэмія, Святлана Алексіевіч, Беларусь, Увесь свет

Галоўныя тэмы