09:39 20 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.42
  • 100 RUB3.21
Мінскі метрапалітэн

Метро ў навагоднюю ноч будзе працаваць да чатырох раніцы

© Sputnik Роман Шантар
У Беларусі
Атрымаць кароткую спасылку
710

Апошнія цягнікі з канчатковых станцый на дзвюх лініях адправяцца ў 04:02, а станцыі "Кастрычніцкая", "Няміга" і "Фрунзенская" закрыюць на 15 хвілін пазней.

МІНСК, 21 сне — Sputnik. Графік работы Мінскага метрапалітэна ў калядныя і навагоднія святы будзе зменены, паведамілі Sputnik у прэс-службе падземкі.

Напярэдадні каталіцкага Раства — 24 снежня — і ў перадапошні дзень перад Новым годам — ​​30 снежня — цягнікі абедзвюх ліній метрапалітэна будуць курсіраваць па звычайным графіку, які адпавядае дням тыдня.

Апошнія цягнікі адправяцца з канчатковых станцый у навагоднюю ноч у 4 гадзіны 2 хвіліны, а станцыі "Кастрычніцкая", "Няміга" і "Фрунзенская" закрыюць у 04:15 раніцы. Пры гэтым з дзевяці вечара 31 снежня да 04:00 1 студзеня цягнікі будуць хадзіць з інтэрвалам у шэсць хвілін.

У першы дзень новага года падземка адкрыецца ў звычайным рэжыме — у 05:30. Цягнікі 1 студзеня будуць курсіраваць па графіку нядзелі.

У метрапалітэне адзначылі, што пры павелічэнні пасажырапатоку да перавозак могуць падключыць адмыслова сфармаваныя рэзервы рухомага саставу.

Тэги:
Новы год 2017, Мінскі метрапалітэн, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы