МІНСК, 1 вер — Sputnik. Нацыянальная зборная Беларусі па футболе саступіла камандзе Люксембурга ў кваліфікацыі Чэмпіянату свету, які пройдзе ў наступным годзе ў Расіі.
Паядынак Люксембург — Беларусь адбыўся ў чацвер на стадыёне "Жозі Бартэль". Гульня завяршылася з лікам 1:0 на карысць гаспадароў. У пераможцаў вызначыўся форвард Даніэл да Мота (60-я хвіліна).
Почему играют они, а стыдно мне? 😡 pic.twitter.com/zScd9fMu9D
— Tribuna.com Беларусь (@goalsby) 31 августа 2017 г.
Акрамя матчу ў Люксембургу ў групе А адбыліся яшчэ два паядынкі: балгары былі мацнейшымі за шведаў (3:2), французы разграмілі галандцаў (4:0).
Такім чынам, становішча каманд у групе пасля сямі тураў наступнае:
- Францыя — 16 (7 гульняў)
- Швецыя — 13 ачкоў (7)
- Балгарыя — 12 (7)
- Нідэрланды — 10 (7)
- Беларусь — 5 (7)
- Люксембург — 4 (7)
Падапечным Ігара Крывушэнкі засталося правесці тры матчы ў гэтым адборачным турніры. Бліжэйшы — на "Барысаў-Арэне" супраць каманды Швецыі 3 верасня, затым зноў дома супраць Галандыі 7 кастрычніка, а 10 кастрычніка на выездзе супраць французаў.