19:55 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Бі Бі Кінг

Бі Бі Кінг памёр у ЗША на 90-м годзе жыцця

© REUTERS/ Gary Hershorn
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
38 0 0

Магчыма, адной з прычын смерці стала яго даўняе захворванне на дыябет.

МІНСК, 15 мая — Sputnik. Знакаміты блюзавы гітарыст Бі Бі Кінг памёр у амерыканскім горадзе Лас-Вегас ва ўзросце 89 гадоў, паведамляе ў пятніцу NBC.

Музыка ў красавіку гэтага года быў шпіталізаваны ў адну з бальніц Лас-Вегаса ў сувязі з абвастрэннем дыябету. Прычынай шпіталізацыі, па адной з версій, стала абязводжванне арганізма, якое было выклікана захворваннем.

Музыкант пакутаваў дыябетам другога тыпу амаль 20 гадоў, а ў 2014-м годзе Бі Бі Кінг быў вымушаны спыніць канцэртную дзейнасць па стане здароўя.

Бі Бі Кінг, як яшчэ называюць яго прыхільнікі "Кароль блюзу" па выніках праведзенага ў 2011-м годзе часопісам Rolling Stone апытання, знаходзіцца на шостым месцы ў спісе "100 лепшых гітарыстаў усіх часоў".

Сярод шматлікіх узнагарод музыканта — 15 прэмій "Грэмі" (1970, 1981, 1983, 1985, 1990, 1991, 1993, 1996, 1999, 2000 (дзве), 2002 (дзве), 2005, 2008 гады), Нацыянальная медаль мастацтваў (1990), Прэзідэнцкая медаль волі (ЗША, 2006) і іншыя. У 1987 годзе ён быў уключаны ў Залу славы рок-н-ролу. У 2008 годзе ў Індыяноле, штат Місісіпі, быў адкрыты Музей Бі Бі Кінга.

Тэги:
культура і мастацтва, Музыка, Жыццё знакамітых людзей, Мастацтва, Бі Бі Кінг, Амерыка, Паўночная Амерыка, Невада
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы