Лепшыя фільмы пра вайну: "Дзяўчынка шукае бацьку"

© Sputnik / РИА Новости / Перайсці ў медыябанкКадр з фільму "Дзяўчынка шукае бацьку"
Кадр з фільму Дзяўчынка шукае бацьку - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Фільм пра сапраўднае сяброўства, шчырасць і прыгоды дзяцей, якія здольны на дарослыя ўчынкі, быў пастаўлены Львом Голубам і выйшаў у пракат у 1959 годзе.

Юлія Хвошч, Sputnik.

Экранізацыя паводле аднаіменнага твора Кастуся Губарэвіча не пакідае абыякавымі ні дарослых, ні, тым больш, дзяцей.
Кадр з фільму Цераз могілкі - Sputnik Беларусь
Лепшыя беларускія фільмы пра Вялікую Айчынную вайну: “Цераз могілкі”
Просты сюжэт атрымаў вельмі цікавае ўвасабленне. Сцэнарысты пабудавалі стужку востра, займальна, напоўнілі яе раптоўнымі перашкодамі з жыцця маленькай гераіні. Фільм меў поспех у гледачоў самага рознага ўзросту, яго дэманстравалі амаль у 40 краінах свету.

Ленка знаёміцца з Янкам

Назва фільма некалькі недакладна выказвае яго змест. Фільм хутчэй распавядае не пра тое, як дзяўчынка шукае бацьку, а пра тое, як маленькі Янка праяўляе гераічную адвагу, каб выратаваць свайго новага сябра.
У самым пачатку Вялікай Айчыннай вайны падчас бамбёжкі на дарозе гіне маці чатырохгадовай Леначкі. Дзяўчынку знаходзіць ляснік і прыводзіць у сваю хату, якая знаходзіцца ў самым гушчары і дзе ён жыве са сваім унукам Янкам.
У сумке Ленінай маці ляснік знаходзіць фатаграфію сям'і і пашпарт, адкуль даведваецца пра прозвішча дзяўчынкі і пра яе адрас. Лена з Запольска, дзе актыўна дзейнічае партызанскі атрад бацькі Панаса. Фашысты абяцаюць за яго галаву шчырую ўзнагароду.
© Sputnik / РИА Новости / Перайсці ў медыябанкКадр з фільму "Дзяўчынка шукае бацьку"
Кадр з фільму Дзяўчынка шукае бацьку - Sputnik Беларусь
Кадр з фільму "Дзяўчынка шукае бацьку"
Нямецкі камендант Запольска Гюнтэр даведаўся, што бацька Панас — былы сакратар раёна Мікуліч, — і загадвае старшыні паліцыі зладзіць у яго хаце засаду. У яе трапляе ляснік, і яму трэба весці немцаў у сваю хату. Але па дарозе ён паспявае папярэдзіць дзяцей, і яны ўцякаюць у лес.
Затрымліваючы немцаў у пагоні за дзяцьмі, ляснік гіне. Немцы знаходзяць у яго хаце фотакартку з Ленай, і разумеюць, што яна — дачка Панаса. Гюнтэр загадвае зладзіць аблаву на ўсіх маленькіх дзяцей у горадзе…

"Героі, якіх нельга не палюбіць"

З раскрыццём вобразаў сваіх герояў юныя акцёры выдатна справіліся, у розных эмацыйных станах яны ігралі дакладна і натуральна.
"Добрую палову поспеха карціне забяспечыла ўменне рэжыссёра знайсці такую таленавітую выканаўцу, якой з'явілася Аня Камянкова. Прыродная абаяльнасць, шчырасць і непасрэднасць у выяўленні пачуццяў з самага пачатку зябяспечылі ёй сімпатыі гледачоў", — піша кінакрытык А. Красінскі.
Назіраючы за ​​гульнёй акцёраў-дзяцей, часцяком здіўляешся іх акцёрскаму таленту, а яны такія маленькія. Гераіня Ганны Камянковай — у будучым вядомай актрысы — зачароўвае з самых першых кадраў, калі яна плача ля сваёй мамы, і трымае ўвагу гледача да самага фіналу.
© Sputnik / РИА Новости / Перайсці ў медыябанкКадр з фільму "Дзяўчынка шукае бацьку"
Кадр з фільму Дзяўчынка шукае бацьку - Sputnik Беларусь
Кадр з фільму "Дзяўчынка шукае бацьку"
Яе страх, радасць, ўпартасць, сумневы аператар перадае буйнымі планамі. Твар Алёнкі (нібы з савецкай шакаладкі) выклікае трапятанне і слёзы на вачах, а бо гэта дэбют шасцігадовай актрысы. Побач з ёй — іншыя каларытныя вобразы дзяцей. Пятрусь, які без слоў разумее, што трэба рабіць, смешная шапялявая Нюша ("Ужаш, ужаш, шуматоха"), строгі, але справядлівы Янка, які, нібы старэйшы брат, становіцца правадыром дзяўчынкі ў небяспечным дарослым свеце.
Кадр з фільму Знак бяды рэжысёра М. Пташука - Sputnik Беларусь
Лепшыя беларускія фільмы пра Вялікую Айчынную вайну: "Знак бяды"
Крапатлівая старанная работа рэжысёра з маленькімі акцёрамі дала добрыя вынікі.

Сродкамі кінематографа

Агульная танальнасць філма залішне драматызавана, як бы там не было, гэта ў першую чаргу фільм для дзяцей, і толькі ў другую — пра вайну. У прыватнасці, эпізод з закладнікамі, якіх расстрэльваюць на вачах у юных герояў, выглядае не натуральна.
Гэтая стужка, у адрозненні ад папярэдніх работ Голуба, больш поўна раскрывае беларускую тэму (у эпізодах шмат панарам з прыгожымі тыпова беларускімі пейзажамі, з'яўляюцца беларускія рысы ў характарах герояў). Аднак у фільме ёсць некаторая шаблоннасць: адданы вялікі сабака, беларускія нацыянальныя элементы ў адзежы.
"У фільме шмат трагічнага — ён нават пачынаецца са смерці. Разам з тым аўтары апавядаюць пра прыгажосць чалавечага подзвігу, аб духоўным багацці людзей, і гэта робіць карціну аптымістычнай", — піша кінакрытык К. Парамонава.
Партрэты немцаў не выглядаюць такімі, якімі глядач прывык іх бачыць на экране. У гэтай стужцы Голуба яны буйного целаскладу, з мягкімі рысамі твараў. Сустракаюцца ў фільме і добрыя немцы: цяжка паранены немец трымае сабаку, каб тая не здолелала ўзяць след, а дзеці паспелі б схавацца.
Уладзімір Дарафееў у ролі лясніка
Сюжэт фільму развіваецца дынамічна і імкліва.
Музычны план у фільме пабудаваны лагічна і дакладна. Багатая і цікавая музыка дапаўняе не столькі вобразы галоўных герояў (якім дапаўнення ўвогуле і не патрабуецца), колькі сюжэтны шэраг падзей, што адбываецца на экране.

Светлая гісторыя пра ваенны час

Гісторыя гэтая займальная і кранальная, мужная і рамантычная. У ёй глядач пазнае, як спагадліва і высакародна сэрца сумленнага чалавека, як ні гора, ні пазбаўлення не могуць забіць у некаторых людзях сапраўднай, шчодрай дабрыні, як чалавек выбаўляе іншага з бяды, ведаючы, што рызыкуе пры гэтым жыццём. Героям фільма шчыра спачуваюць як самыя юныя, так і дарослыя гледачы.
"Гэты фільм ведаюць гледачы каля чатырох дзесяткаў замежных краін. Сцэнарысты паднялі ўдзячную тэму, а рэжысёр і артысты годна ўвасобілі яе на экране. Кранальная ў фільме дзятва. Прыгоды Лены і Янкі хвалююць до слёз, а маленькія артысты настолькі непасрэдныя, мілыя і пацешныя перад кінакамерай, што іх нельга не палюбіць", — піша крытык Г. Рошаль у сваім артыкуле "Героі, якіх нельга не палюбіць".
Вядома, што не адзін фільм не заменіць кнігі, дзе па іншаму ўяўляеш герояў і суперажываеш ім, але вельмі добра тое, што такія кнігі не застаюцца без увагі і па іх ствараюць фільмы. У гэтай гісторыі паказваецца і адвага, і ўстойлівасць. Кожны, хто прагледіў гэты фільм, не застаўся да яго абыякавым.
© Sputnik / РИА Новости / Перайсці ў медыябанкКадр з фільму "Дзяўчынка шукае бацьку". Ленка і Янка
Кадр з фільму Дзяўчынка шукае бацьку. Ленка і Янка - Sputnik Беларусь
Кадр з фільму "Дзяўчынка шукае бацьку". Ленка і Янка
Здымачная група:
  • сцэнарый — К. Губарэвіч, Я. Рыс;
  • рэжысёр — Л. Голуб;
  • аператары — А. Аўдзееў, І. Пікман;
  • мастак — Ю. Булычоў;
  • кампазітары — Ю. Бельзацкі, У. Алоўнікаў;
  • гукааператар — М. Вяндзееў;
  • мантаж — А. Фёдарава.
У ролях:
  • Г. Камянкова — Лена;
  • У. Гуськоў — Янка;
  • М. Бармін — бацька Панас;
  • У. Дарафееў — ляснік;
  • А. Ягорава — Праскоўя Іванаўна;
  • Я. Грыгор'еў — фельдшар.
фільм адзначаны ўзнагародамі:
  •  другая прэмія фільму, дыплом і прыз "Залатая плытка" Ю. Булычову на ІІ Міжнародным кінафестывалі аб сям'і (Вічэнцэ, Італія, 1965 год);
  • спецыяльная прэмія Каменковай за лепшае выкананне дзіцячай ролі на ІІ Міжнародным кінафестывалі (Мар-дэль-Плата, Аргентына, 1960 год);
  • Першая прэмія за лепшы фільм для дзяцей і юнацтва і Другая прэмія Ю. Булычову за лепшае мастацкае афармленне (1960 год);
  • прэміі Л. Голубу за лепшую рэжысуру, К. Губарэвічу і Е. Рысу за лепшы сцэнарый, І. Вяндзееву за запіс музыкі і шумоў, хвалебныя водгукі Ю. Бельзацкаму і В. Алоўнікаву на ІІ Кінафестывалі рэспублік Прыбалтыкі і Беларусі (Рыга, 1960 год).
Стужка навiн
0