“Купальскае кола-2015” пройдзе ў “Дудутках” 20-21 чэрвеня

© Sputnik / Владимир Смирнов / Перайсці ў медыябанкКупальская ноч
Купальская ноч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Міжнародны фестываль, прысвечаны беларускаму нацыянальнаму святу Купалле, упершыню за сем гадоў існавання пройдзе пад адкрытым небам.

МІНСК, 9 чэр — Sputnik. Найбуйнейшы беларускі музычны фолкавы фестываль сёлета будзе праходзіць больш маштабна, чым у мінулыя гады і атрымае большую прастору для развіцця, паведаміў Sputnik арганізатар і ідыёлаг мерапрыемства Алесь Таболіч.

Адзін з арганізатараў фестываля Купальскае кола-2015 Алесь Таболіч - Sputnik Беларусь
Таболіч: мы не будзем паліць шыны ад машыны на Купалле

У межах святкавання, акрамя вялікага музычнага марафону, запланавана мноства мерапрыемстваў, якія аб'яднаны адной агульнай ідэяй — рэамінаваць Купальскае свята, паказаць, як яго святкавалі нашыя продкі, правесці шэраг купальскіх абрадаў. Падчас фэсту пройдуць навуковыя канферэнцыі і семінары, майстар-класы, будуць працаваць розныя лакацыі: этна-пляцоўка, горад майстроў, кірмаш, абрадавая пляцоўка і пляцоўка для спартыўных гульняў.

"Сёлета наш фестываль выходзіць на новы ўзровень. Леташнія святкаванні праходзілі ў клубах, але мы заўжды хацелі зладзіць яго на адкрытым паветры, таму што ўсё, што звязана з Купаллем, павінна адбывацца на паветры. Летась мы зладзілі фестываль у клубе, а потым паехалі з той жа праграмай на Украіну, але я лічу, што беларускае свята павінна адбывацца на Беларусі", — распавёў Таболіч.

У оўпэн-эіры возьмуць удзел знакавыя калектывы айчыннай і замежнай folk, folk-rock, pagan-metal сцэны — Gods Tower, "Палац", Znich, "Кашлаты вох", FRAM, Unia, Rokash і іншыя. Хэдлайнерамы заяўлены польскі гурт VADER.

Фестываль пройдзе ў Музейным комплексе старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі" (Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, в. Пціч) 20-21 чэрвеня, у яго межах адбудзецца навукова-практычная этна-канферэнцыя.

Квіток на фестываль можна набыць адразу на месцы правядзення мерапрыемства, кошт складае 100 тыс. беларускіх рублёў за адзін дзень.

Стужка навiн
0