23:21 19 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Паэт Ніл Гілевіч

Старшыня Еўрапарламента павіншаваў Ніла Гілевіча

© Sputnik / Виктор Толочко
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Апошні Народны паэт Беларусі (11)
12640

Народны паэт Беларусі і прафесар быў адзначаны прэміяй “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава.

МІНСК, 7 ліп — Sputnik. Прэміяй імя Васіля Быкава ўзнагароджваюцца выбітныя дзеячы культуры, якія прысвяцілі сваю грамадзкую і творчую дзейнасць Беларусі. Сёлета лаурэятам прэміі стаў паэт Беларусі Ніл Гілевіч, паведамляе "Радыё Свабода".

У лісце да паэта старшыня Еўрапарламента Марцін Шульц нагадаў, што прэмія "За свабоду думкі" з'яўляецца найвышэйшай узнагародай Еўрапейскага звязу за намаганне ў абароне правоў чалавека, яна ўганароўвае асобаў, групы людзей і арганізацыі за значны ўнёсак у пашырэньне свабоды думкі".

"Я зычу Вам, паважаны прафэсар Ніл Сымонавіч Гілевіч, моцы духу, і спадзяюся на лепшую будучыню для вашай краіны і яе народу. Каб мы ўсе разам з вамі пабачылі плён вашай працы- будучую свабодную, незалежную і дэмакратычную Беларусь, якая будзе роўнай у эўрапейскай сям'і народаў",- сказаў старшыня Еўрапарламента Марцін Шульц.

Ваш выбітны ўнёсак у беларускую культуру і нацыянальнае адраджэньне і як паэта, і як палітыка шырока вядомы і па-за межамі Беларусі, падкрэсліў Шульц.

Паводле яго слоў, ён усведамляе, "колькі адвагі, цярпення, моцы і неверагоднай сілы волі вымагае справа Гілевіча".

Тэмы:
Апошні Народны паэт Беларусі (11)
Тэги:
Літаратура, Узнагароды і прэміі, Культура, Ніл Гілевіч, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы