04:46 06 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.38
  • EUR2.70
  • 100 RUB3.47
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
203 0 0

На вуліцах Мінска прагучыць музыка барока, прычым частка кампазіцый выканаюць ў джазавай апрацоўцы.

МІНСК, 25 ліп — Sputnik. Трэці вечар класічнай музыкі ў Ратушы пройдзе 25 ліпеня, у мінулую суботу канцэрт пад адкрытым небам наведалі 10 тысяч чалавек.

Арганізатары абяцаюць музыку барока ў трэці вечар класічнай музыкі. Ёсць і прыемная навіна для прыхільнікаў джаза: частка твораў тут выканаюць у гэтым папулярным стылі.

Мяняць гучанне класікі сусветнай музыкі будзе квартэт саксафаністаў SaXaS. Традыцыйнае выкананне на вечары прадставіць ансамбль салістаў "Парціта". Прагучаць "Жарт" Баха, "Сезоны года" Вівальдзі, "Музыка на вадзе" Гендэля і іншыя творы эпохі барока.

Музычны вечар пачнецца ў 20:00. Па традыцыі, прыйсьці туды можа любы ахвочы.

На вечары 25 ліпеня музыка ў Ратушы не скончыцца: ужо ў нядзелю з 19:00 да 21:00 арганізатары ўсталююць тут раяль, на якім любы жадаючы зможа згуляць. Ну а 2 жніўня на Плошчы Свабоды будуць святкаваць дзень нараджэння кампазітара Міхаіла Клеафаса Агінскага.

Тэги:
Грамадства, Культура, Культура і адпачынак, Стыль жыцця і адпачынак, Стыль жыцця, Мінск, Беларусь, Еўропа, Увесь свет

Галоўныя тэмы