06:18 18 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Ігар Варашкевіч, гурт Крама

Варашкевіч замест Тальяці паедзе на "Дружбу"

© Фото: Facebook / TatyAna Mienskaja
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Фестывальнае лета-2015 (27)
40930

Лідэр гурта “Крама” здаў квіткі на адпачынак, каб выступіць на мерапрыемстве.

МІНСК, 27 ліп — Sputnik. На час правядзення фестывалю "Дружба" ў лідэра беларускага гурта "Крама" Ігара Варашкевіча была запланавана сямейная паездка ў Тальяцці, але каб не падводзіць прыхільнікаў і арганізатараў, музыка вырашыў замест адпачынку выступіць на мерапрыемстве, распавёў карэспандэнту Sputnik адміністратар гурта "Крама" Уладзімір Плавінскі.

"У апошні момант музыкант вырашыў здаць квіткі, каб не расчараваць прыхільнікаў і не падвесці арганізатараў. Ён адмовіўся ад адпачынку менавіта для ўдзелу ў фестывалі, таму што ўжо пайшла рэклама і стала вядома аб тым, што "Крама" будзе выступаць на "Дружбе", — распавёў Плавінскі.

Кабарэ-бэнд Серебряная свадьба
© Фото: акаунт "Серебряная свадьба" ў Facebook

Ён таксама адзначыў, што летась "Дружба Festival" быў на другім месцы па маштабу і ўзроўні правядзення сярод беларускіх музычных фестываляў пасля фэсту "Мост", таму музыкі ставяцца да яго вельмі станоўча і заўжды рады яго наведаць.

"Сёлета фестываль заявіў вельмі высокую планку, многія беларускія гурты імкнуцца трапіць на "Дружбу", каб заявіць пра сябе, таму распачынаюць ў сацсетках актыўную дзейнасць па галасаваннях і апытаннях", — дадаў Плавінскі.

Беларускі рок-гурт "Крама" быў заснаваны ў 1991 годзе. За амаль 15 гадоў творчай дзейнасці выдаў восемь альбомаў, быў адзаначаны шэрагам узнагарод (перамога ў першай "рок-каранацыі-94", "За вернасць жанру" (1995 г), лепшы альбом "Хавайся ў бульбу" (2001 г) і інш).

Фестываль "Дружба" пройдзе ў цэнтры экалагічнага турызму ў Станькава 1 жніўня. Сёлета ў лайн-ап фестывалю заяўлены толькі беларускія гурты. Акрамя "Крамы" выступять "Серебряная свадьба", J-Морс, Trubetskoy, Nizkiz, Drum Ecstasy і іншыя.

Тэмы:
Фестывальнае лета-2015 (27)
Тэги:
Музычныя жанры, Музычны гурт, Культура і адпачынак, Стыль жыцця і адпачынак, Стыль жыцця, Фестываль, Мінская вобласць, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы