15:15 29 сакавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR2.84
  • 100 RUB3.31
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Дзень горада Мінска (9)
13310

У праграме мерапрыемства – выступленні літаратара Адама Глобуса, танцавальныя майстар-класы, дэманстрацыя мастацкіх і дакументальных фільмаў.

МІНСК, 10 вер — Sputnik. Нацыянальны мастацкі музей зладзіць 12 верасня акцыю "Вераснёвая ноч", прымеркаваную да Дня горада, паведамілі Sputnik ў прэс-службе музея.

Сёлета лейтматывам "Вераснёвой ночы" стане тэма гарадской прасторы.

"Падобна да таго, як вуліцы дзеляць горад на кварталы, наш музей будзе падзелены на асобныя пляцоўкі-лакацыі, кожная з якіх прадставіць адзін з відаў мастацтва — паэзію, кіно, танцы, музыку, тэатр і, вядома ж, жывапіс", — распавялі ў музеі.

У праграме мерапрыемства — выступленні літаратара Адама Глобуса, рэжысёра Віктара Аслюка, музыканта Ягора Квартальнага, гурта TonqiXod, лекцыі ад Мікіты Моніча, пары Алега і Таццяны Ойстраха і Аляксея Братачкіна, танцавальныя майстар-класы, дэманстрацыя мастацкіх і дакументальных фільмаў.

Акрамя таго, у музеі паведамілі, што кінашкола Андрэя Палупанава сумесна з крэатыўным агенцтвам INQ правядуць кінагульню-здымку кароткаметражных фільмаў з удзелам наведвальнікаў музея.

Акцыя распачнецца а 18-й гадзіне, у сувязі з гэтым зменіцца графік работы музея — асноўныя экспазіцыі будуць даступныя для прагляду з 11:00 да 16:00.

Тэмы:
Дзень горада Мінска (9)
Тэги:
Літаратура, Музычныя жанры, Музеі і бібліятэкі, Музыка, Культура, культура і мастацтва, Культурна-масавыя мерапрыемствы, Дзень горада Мінска, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь, Еўропа, Увесь свет

Галоўныя тэмы