08:42 17 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.50
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.47
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Развітанне з "Крамбамбуляй" (11)
11210

У сеціве адбылася прэм’ера песні "То ня дудка" знакамітага беларускага гурта.

МІНСК, 1 кас — Sputnik. Гэта першы апублікаваны трэк з развітальнага альбома "Чырвоны штраль", канцэртная прэзентацыя якога адбудзецца 7 лістапада ў Вільні.

Беларусы маюць магчымасць атрымаць бясплатныя візы. Канцэрт у Вільні будзе складацца з дзвюх частак: у першай прагучыць новы дыск "Чырвоны штраль", у другой — лепшыя песні ад пачатку існавання за ўвесь час існавання праекта. Альбом названы ў гонар віленскай кавярні, дзе на пачатку 20-га стагоддзя сустракаліся прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, у тым ліку стваральнікі БНР. Абвешчана, што пасля яго выхаду і прэзентацыі гурт сыходзіць ў лясы.

"За сваю гісторыю "Крамбамбуля" была гламурнай, была дуракаватай, а зараз сітуацыя прымусіла нас стаць больш сур'ёзнымі. Гэта песня будзе адчыняць альбом, бо гэта кшталту прадмовы, уводзінаў у тэму", — распавеў заснавальнік калектыву Лявон Вольскі.

Бясплатная віза (без консульскага збору) з тэрмінам з 6 да 8 лістапада ўключна выдаецца на падставе набытых у Беларусі квіткоў на мерапрыемства. Працэдура разгляду візавых хадатайніцтваў — спрошчаная, таму даведкі з месца працы/навучання, пацверджанні платаздольнасці не патрабуюцца. Пакрокавая інструкцыя па атрыманні візы і рэгістрацыя на падачу дакументаў даступна па спасылцы.

Кошт квіткоў на танцпол складае 620 тыс. руб., сядзячыя месцы — ад 860 да 1 100 тыс. руб. 

Тэмы:
Развітанне з "Крамбамбуляй" (11)
Тэги:
Культурна-масавыя мерапрыемствы, Стыль жыцця і адпачынак, Музычныя жанры, музычная падзея, Музыка, Крамбамбуля (гурт), Лявон Вольскі, Вільнюс, Еўропа, Увесь свет

Галоўныя тэмы