17:51 20 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.49
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
16820

Праект Experty.by абвесціў прамежкавы рэйтынг лепшых беларускіх альбомаў па версіі штатных крытыкаў, у які патрапілі рэлізы першага паўгоддзя.

МІНСК, 6 кас — Sputnik. Першыя тры прыступкі занялі дыскі гуртоў Nizkiz, Super Besse і Змітра Вайцюшкевіча.

Усе тры работы набралі аднолькавы бал, аднак на дадатковых параметрах першае месца заняў альбом гурта Nizkiz "Лірика". Гэта другая па ліку студыйная праца калектыва з Магілёва, у актыве якога таксама выступы на міжнародных фестывалях, у тым ліку "Соседний мир" (Украіна), "Воздух" (Расія), "Басовішча" (Польшча), "Дружба" (Беларусь), Moscow Music Week (Расія). 11 лістапада Nizkiz прадставяць свой альбом і новы сінгл у межах вялікага сольнага канцэрта ў клубе Re:Public.

"Nizkiz уяўляе з сябе новы тып беларускага гурта. Яны падкрэслена і аднолькава ўдала пяюць на абедзвюх мовах. Няспынна шчыруюць над гукам — гэта для іх ёсць першаснае. Ставяць перад сабою невыканальныя, здавалася б, задачы і дасягаюць іх. І не будзе нічога дзіўнага, калі ім скарыцца сусвет", — адзначыў у сваёй рэцэнзіі на альбом "Лірика" галоўны рэдактар сайта Tuzin.fm Сяргей Будкін.

Выніковы рэйтынг за 2015 год будзе абвешчаны ў сакавіку 2016-га на восьмых штогадовых узнагародах Experty.by, якія вызначаюцца па галасах беларускіх і замежных крытыкаў, а таксама актыўных карыстальнікаў сайта.

У журы ўзнагарод у розныя гады уваходзілі Арцемі Троіцкі (Расія), Барыс Барабанаў ("Коммерсант", Расія), Роберт Санкоўскі (Gazeta Wyborcza, Польшча), Рамунас Зілніс (Lietuvos Rytas, Літва), Улдзіс Рудакс (Diena, Латвія), Ігар Панасаў (Cultprostir.ua, Украіна) і іншыя вядучыя крытыкі з суседніх краін.

Перамога ў галоўных намінацыях узнагарод дае права на адмысловы прыз — паўнавартасную рэкламна-інфармацыйную падтрымку канцэрта, чым за апошнія гады скарысталіся гурты Port Mone, Tonqixod, Pukstband і BosaeSonca.

Пазнаёміцца з рэйтынгам і паслухаць усе альбомы можна на сайце Experty.by.    

Тэги:
Стыль жыцця, музычная падзея, Музычныя жанры, Музычны гурт, Музыка, Nizkiz, Беларусь, Еўропа, Увесь свет

Галоўныя тэмы