14:24 17 ліпеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD1.98
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.17
Уладзімір Някляеў

Някляеў пра Нобелеўскую прэмію Алексіевіч: мы даўно гэтага чакалі

© Sputnik / Сергей Самохин
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Нобелеўская перамога Святланы Алексіевіч (19)
16410

Паэт, якога таксама вылучалі на Нобелеўскую прэмію, лічыць, што прэмія беларускай пісьменніц – прызнанне літаратуры Беларусі.

МІНСК, 8. Кас — Sputnik. Атрыманне беларускай пісьменніцай Святланай Алексіевіч Нобелеўскай прэміі па літаратуры — сапраўднае свята для рэспублікі, Беларусь гэтага вельмі доўга чакала, сказаў у тэлефоннай размове з карэспандэнтам Sputnik паэт Уладзімір Някляеў.

Пра тое, што прэстыжнай прэміі ўдастоена беларуская пісьменніца, Каралеўская шведская акадэмія навук, якая адказвае за выбар уладальнікаў узнагароды, паведаміла ў чацвер.

"Пытаеце, што я раблю? Я святкую, таму што гэта свята", — сказаў Някляеў.

Ён таксама дадаў, што Беларусь чакала гэтага доўга: на Нобелеўскую прэмію намінавалі і Васіля Быкава, і Рыгора Барадуліна, і Святлану Алексіевіч.

"І вось з трэцяй спробы ўсё адбылося. Гэта прызнанне еўрапейскасці і каштоўнасці беларускай літаратуры. Гэта вялікая ўдача Святланы і ўсёй Беларусі", — сказаў паэт.

Някляева таксама вылучалі на Нобелеўскую прэмію. У 2012 годзе ад беларускага ПЭН-цэнтру дасылаў у Стакгольм ліст з прапановай намінаваць паэта на Нобелеўскую прэмію па літаратуры.

Тэмы:
Нобелеўская перамога Святланы Алексіевіч (19)
Тэги:
Літаратура, Узнагароды і прэміі, Нобелеўская прэмія, Святлана Алексіевіч, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы