11:10 12 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.21
Открытие фирменного магазина Elema в Минске

Elema запрасілі на Тыдзень моды ў Маскве

© Sputnik Ася Поплавская
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
6910

На Тыдні моды ў Маскве, які адкрыецца 15 кастрычніка, паказ вясновай калекцыі 2016 прадставіць Elema. Дарэчы, стваральнікі папулярных беларускіх паліто патрапяць туды ўпершыню.

МІНСК, 13 кас — Sputnik. На Тыдні моды ў Маскве яшчэ ні разу не было прадстаўнікоў беларускаай Elema, магчымасць прадставіць сваю калекцыю на адным подыуме з майстрамі расійскай моды — адназначна дасягненне. Прадстаўнікі брэнду сцвярджаюць: Elema сёння "як ніколі раней адкрытая страсці дызайнерскай думкі і стыльных рашэнняў".

Фармат Тыдня моды ў Маскве звыклы: штодзённыя дызайнерскія дэфіле і паралельнае выстаўленне новых калекцый у выставачных шоў-румах.

На Тыдні моды Elema прадставіць калекцыю жаночага верхняга адзення прэ-а-партэ, створаную Іванам Айплатавым. Дызайнера натхнілі 1960-70-я гады XX стагоддзя, а менавіта стыль фанк. Айплатаў кажа, што калекцыя будзе прадстаўлена ў трох кірунках: Premium, Classic і Yourline. Розніца груп заключаецца ў мэтавай аўдыторыі і выбары тканін. Група Premium (Прэміум) разлічана на забяспечаную жанчыну, якая будзе наведваць у вопратцы брэнда свецкія мерапрыемствы. Гэта лімітаваная калекцыя сегмента прэ-а-партэ з кашміру і воўны альпака. Лінія Classic (Класіка) створана з гэтых жа матэрыялаў для людзей сярэдняга дастатку, але прызначана для паўсядзённага жыцця: праца, шпацыр па горадзе. Yourline (Твая лінія) — студэнцкі кірунак адзення для аўдыторыі ад 18 да 30 гадоў.

 

Тэги:
Elema, Масква, Расія, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы