Надыходзіць "тая самая дата": кінапрагляды "Назад в будущее"

© http://www.nicekicks.com/Легендарные кроссовки из фильма "Назад в будущее-2"
Легендарные кроссовки из фильма Назад в будущее-2 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Марці МакФлай, герой кніг і фільмаў "Назад в будущее" Марці МакФлай прыляцеў у наш час 21 кастрычніка 2015 года. З гэтай нагоды кінатэатр "Масква" ладзіць адмысловыя кінапрагляды.

МІНСК, 19 кас — Sputnik. Праект Cinemascope працягвае традыцыю паказаў культавай кінакласікі на вялікім экране. З 21 па 25 кастрычніка ў кінатэатры "Масква" пройдуць спецыяльныя паказы фантастычнай камедыі Роберта Земекіса.

У гэтым годзе надыходзіць "тая самая дата" — 21 кастрычніка 2015 года. Менавіта ў гэты дзень док Эмметт Браўн, яго сябар Марці МакФлай і сяброўка Марці, Джэніфер, прыбылі ў будучыню з 1985 года. Акрамя таго, у гэтым годзе першы фільм франшызы адзначае 30-годдзе. У гонар гэтых падзей для ўсіх прыхільнікаў кінаэпапеі 80-х адбудзецца кінатэатральны перазапуск франшызы па ўсім свеце. У Мінску на вялікім экране фільмы з'явяцца ўпершыню.

Фільмы будуць дэманстраваць з рэстаўраванай лічбавай копіі на англійскай мове з рускімі субтытрамі.

Прапануем вам расклад сеансаў.

21 кастрычніка (серада)

19:30 — "Назад в будущее-1"

21:40 — "Назад в будущее-2"

22 кастрычніка (чацвер)

19:20 — "Назад в будущее-1"

23 кастрычніка (пятніца)

19:20 — "Назад в будущее-2"

24 кастрычніка (субота)

19:20 — "Назад в будущее-1"

25 кастрычніка (нядзеля)

19:20 — "Назад в будущее-2"

Кошт квіткоў: ад 50.000 б.р.

Стужка навiн
0