09:55 20 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.42
  • 100 RUB3.21
Кадр з кліпу гуртра Trubetskoy

Trubetskoy ажывілі мёртвую нявесту

© Фото : Аляксандр Ждановіч
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
Trubetskoy без Міхалка (9)
9431

Гурт выпусціў кліп на загалоўную песню з дэбютнага дыску Magister Bibendi, рэліз якога адбудзецца 23 кастрычніка на лэйбле Soyuz Music.

МІНСК, 20 кас — Sputnik. Папярэднюю замову на дыск можна зрабіць ужо зараз на iTunes.

У новым відэароліку музыкі гурта Trubetskoy з дапамогай нейкага магічнага рытуалу (істотную ролю ў ім адыгрываюць сігары ды віскі) ажыўляюць мёртвую нявесту, пасля чаго яна вельмі яскрава танчыць стрып-дэнс. Рэжысёрам кліпа стаў Віталь Сідарук, які не аднойчы працаваў з "Ляпісам Трубяцкім".

"Я вельмі люблю 90-я, і мне хацелася ў гэтым відэа дамагчыся карцінкі, як у амерыканскіх фільмах 90-х. Там наогул шмат пародый: напрыклад, калі нявеста прачынаецца — гэта 100-пудовы індыйскі хорар, проігрыш — гэта комікс, ну і гэтак далей. А яшчэ гэта мой першы досвед кліпа з раскадроўкай, таму што звычайна у мяне проста ідзе паток свядомасці. І гэта, дарэчы, мне вельмі спадабалася", — распавядае рэжысёр кліпу.

У дэбютным альбоме гурта Trubetskoy не будзе аніводнай выдадзенай раней песні. Канцэртныя прэзентацыі Magister Bibendi адбудуцца 4 лістапада ў Санкт-Пецярбургу, 5-га ў Архангельску, 8-га ў Кіеве, 15-га ў Маскве. Першыя выступы з новым альбомам у Беларусі адбудуцца 20 лістапада ў Віцебску і 4 снежня ў Гомелі.

Теперь, куда ни посмотри,

Повсюду эти упыри,

А ну-ка, дьявол - раз, два, три!

Акцизных малых

На радость пьяницам свари

В своих подвалах!

Роберт Бёрнс, "Шотландский виски".

Тэмы:
Trubetskoy без Міхалка (9)

По теме

Trubetskoy: альбом ужо запісаны
Тэги:
музычная падзея, Музычныя жанры, Музычны гурт, Культура, Стыль жыцця і адпачынак, Музыка, Trubetskoy, Увесь свет, Еўропа, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы