22:12 20 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Адам Глобус хадзіў у ЦУМ пагутарыць з дзяўчатамі

Навошта Глобус засяліў у Мінск чорта: прэзентацыя кнігі

© Sputnik/ Антон Агнявы
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
155 0 0

Праект “Сустрэча з аўтарам” запрасіў да сябе Адама Глобуса з прэзентацыяй кнігі “Гісторыі пра Мінск і ваколіцы”.

МІНСК, 23 кас — Sputnik. Літаратурны музей Петруся Броўкі ў межах праекта "Сустрэча з аўтарам" запрасіў Адама Глобуса з прэзентацыяй кнігі "Гісторыі пра Мінск і ваколіцы".

Новая кніга Адама Глобуса — гэта гісторыі, якія адбываюцца ў Мінску. Героі кнігі надзвычайныя і, без усялякага перабольшання, казачныя. Тут можна сустрэцца і з сінім Чортам у мясцовым клубе, і з бірузовай лялькай, якая сама сябе падпальвае, і з іншымі нячысцікамі.

Для таго каб чытач цалкам не згубіўся ў міфалагізаванай прасторы Мінска, Адам Глобус падзяліў гісторыі на чатыры часткі: пра людзей, пра рэчы і з'явы, пра горад і пра жывёл. Кожная частка напоўненая кароткімі, але вельмі насычанымі і гумарыстычнымі, поўнымі іроніяй тэкстамі.

На прэзентацыі кнігі "Гісторыі пра Мінск і ваколіцы" вы даведаецеся пра гісторыю напісання кнігі, а таксама зможаце атрымаць кнігу з аўтографам аўтара — Адама Глобуса.

Дзе: літаратурны музей Пятруся Броўкі

Калі: 4 лістапада 2015 года а 19-й гадзіне

По теме

“За свабоду рэчкі!”: сюррэалістычны Мінск Адама Глобуса
5 прычын завесці ў Мінску чорта: новая кніга Адама Глобуса
Тэги:
Адам Глобус, Беларусь, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы