16:49 17 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Антон Мацулевіч, IQ48

Беларуса могуць намінаваць на “Грэмі”

© Фото: budzma.org
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
25830

Бубнач гурта IQ48 патрапіў у адзін шэраг да Канье Уэста, Снуп Дога, Дрэйка, Кендрыка Ламара.

МІНСК, 23 кас — Sputnik. Пакуль мы былі занятыя выбарамі, "Барселонай" і іншымі перамогамі, беларускі музыка патрапіў у Атланту, дзе ўзнагароджвалі лепшых прадстаўнікоў хіп-хопу па версіі ВET Hip Hop Awards узору 2015 года.

Сярод знакамітых Канье Уэста і Сноуп Дога ў лідэрах апынуўся беларускі музыка, бітмэйкер Tony Fаdd, ён жа Антон Мацулевіч — бубнач гурта IQ48.


Яго трэк "Trap Quееn" у выкананні ўзыходзячай амерыканскай зоркі Fetty Wap быў прызнаны "Песняй года".

ВET Hip Hop Awards — адна з найбуйнейшых хіп-хоп падзей ЗША, яе вядучым быў Снуп Дог. Антон добра валодае англіскай мовай — скончыў школу з адпаведным ухілам у Гародне. Ягоны хіт "Trap Quееn", які набраў у інтэрнэце амаль 300 мільёнаў праслухоўванняў, выканаў Fetty Wap, але ж з музыкай Антону так і не давялося пазнаёміцца.

У кампаніі BMG, з якой Антон падпісаў дамову аб супрацоўніцтве, не выключаюць, што "Trap Quееn" з'явіцца ў намінантах на сёлетнюю прэмію "Грэмі".

 

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы