03:09 20 чэрвеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.02
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.14
День почерка

Вільня для рэфлексіі: аб’яўлены набор у рэзідэнцыю маладога літаратара

© Flickr/ Jeff Nelson
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
16020

Рэзідэнцыя працуе пры падтрымцы Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага Дома правоў чалавека ў Вільні.

Мінск, 2 ліст — Sputnik. Беларускі Пэн-цэнтр абвясціў чарговы набор у рэзідэнцыю маладога пісьменніка ў Вільні. Праграма дае магчымасць творцу ва ўзросце да 35 гадоў два тыдні жыць у Доме правоў чалавека ў Вільні і займацца літаратурнай работай. Пад літаратурнай работай маюць на ўвазе прозу, паэзію, пераклады, крытыку. Каб паўдзельнічаць у праграме, трэба падаць заяўку на сайце цэнтра.

Першым з беларускіх паэтаў у рэзідэнцыю патрапіў Антон Рудак яшчэ ў лютым 2014. Усяго за амаль два гады гасцінасці Дом правоў чалавека прыняў да сабе трынаццаць паэтаў, празаікаў, перакладчыкаў і крытыкаў. Апошнія выпускнікі вярнуліся з Вільні ў верасні гэтага году — паэтка Кацярына Зыкава і празаік Кірыл Дубоўскі.

Успамінаючы рэзідэнцыю, Кацярына расказвае, што там вырашыла спрабаваць сябе не толькі ў паэзіі, але ж і ў прозе.

"Начамі ў Рэзідэнцыі было страшна. Здавалася, па калідорах блукае нешта і зараз пастукае ў дзверы. Асабліва палохаў ксеракс на другім паверсе — часам у цемры ён свяціўся і стагнаў. У адмыслова страшныя моманты я глядзела які-небудзь вельмі дрэнны серыял і імгненна засынала ад злосці і раздражнення", — успамінае Кацярына. Адным словам, акрамя ксеракса, усё ў рэзідэнцыі падаецца ідэальным для стварэння якога-ніякага шэдэўра.

Тэги:
Дом правоў чалавека, Літва, Вільня, Беларусь, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы