20:53 22 студзеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.42
Культура
Атрымаць кароткую спасылку
364 0 0

Дакументальна-мастацкая выстава пра першаадкрывальнікаў Нацыянальнага некропалю і яго абаронцаў, пра ахвяр сталінізму і іх катаў.

МІНСК, 12 ліс — Sputnik. Першая ў навейшай гісторыі Беларусі дакумэнтальна-мастацкая выстава "Праўда пра Курапаты. Факты, дакументы, сведчанні" адкрываецца заўтра а 17 гадзіне ў Палацы мастацтваў.

Экспазыцыя распавядзе пра мінулае Курапатаў цягам апошніх 27 гадоў, пра першаадкрывальнікаў Нацыянальнага некропалю і яго абаронцаў, пра ахвяр сталінізму і іх катаў. На выставе можна будзе даведацца пра незвычайныя факты, убачыць унікальныя дакументы, здымкі, артэфакты, кінастужкі і творы выяўленчага мастацтва, большасць з якіх дэманструецца ўпершыню, паслухаць успаміны сведкаў і творы беларускіх бардаў.

Галоўнымі арганізатарамі выставы сталі Грамадзянская ініцыятыва "Экспэрты ў абарону Курапатаў" і суполка "Пагоня" Беларускага саюзу мастакоў.

Працягнецца выстава да 16 лістапада (уключна).

Праграма імпрэзаў

13 лістапада а 17.00 — адкрыццё выставы.

14 лістапада а 15.00 — прэзентацыя стужкі Міхася Жданоўскага "Дарога на Курапаты".

15 лістапада а 15.00 — выступ бардаў Аляксея Галіча і Змітра Захарэвіча.

16 лістапада а 17.00 — прэзентацыя стужкі Вольгі Мікалайчык "Я — голас Курапатаў".

По теме

Ноч расстраляных паэтаў: у Мінску вырашылі перавыканаць план
Тэги:
Палац мастацтваў, Курапаты, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы